У грузінскім Тбілісі распачаліся трэніроўкі, якія ладзіць спартоўка і сябра Каардынацыйнай Рады Марына Зялёная.

Пра адметнасць такіх трэніровак для былых палітзняволеных кажа сама Марына:
-Калі вы з’яўляецеся палітуцекачом, альбо вы праз пераслед з’ехалі, былі палітвязнем, вы можаце напісаць мне ў сацсеткі і прыйсці на трэніроўкі.
Па словах Марыны, грошы на гэтыя трэніроўкі збіраюць яе сябры па Каардынацыйнай Радзе:
-Фракцыя “Беларусы” ў КР і мы кожны месяц збіраем невялікія данаты, каб на іх рабіць нейкія добрыя справы. Я не магу агучваць усё, што мы робім, але ў мяне – гэта абанементы.

Марына займалася спортам у Беларусі, але была вымушана пераехаць у Грузію, дзе вось амаль тры гады займаецца трэнерскай працай і грамадскім актывізмам у беларускай дыяспары.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






