Прайшлі чарговыя матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Найбольш цікавае відовішча напярэдадні ўбачылі гледачы ў сталіцы Партугаліі. Каталонцы паказалі сапраўдны характар у Лісабоне. Матч пачаўся з хуткага голу Вангеліса Паўлідыса, які на працягу першага тайма аформіў хет-трык. Аднак «Барселона» не здалася: Левандоўскі рэалізаваў два пенальці, а Рафінья і Эрык Гарсія зраўнялі лік. На апошніх cекундах матча Рафінья прынёс «сіне-гранатавым» прыгожую перамогу 5:4. У іншых матчах гульнявога дня мадрыдскі «Атлетыка» даказаў сваю стойкасць, гуляючы больш за гадзіну ў меншасці. Хоць «Баер» адкрыў лік, каманда Дыега Сімеонэ здолела вырваць перамогу 2:1 дзякуючы дублю Хуліяна Альварэса. На «Энфілдзе» гаспадары з “Ліверпуля” сустрэлі годны супраціў ад «Ліля». Пасля голу Салаха французы зраўнялі лік нягледзячы на выдаленне свайго абаронцы. Але вырашальны гол Харві Эліёта пакінуў перамогу за «Ліверпулем» 2:1. Італьянская «Балонья» здзівіла ўсіх, зрабіўшы камбэк за дзве хвіліны. Пасля голу з пенальці ад «Барусіі» італьянская каманда хутка адказала двума галамі ў другой палове гульні 2:1. “Аталанта” разграміла аўстрыйскі “Штурм” 5:0. “Манака” абыграла “Астан Вілу” 1:0. Два галы Левелінга прынеслі перамогу “Штутаргарту” над “Словнам” 3:1. А дубль Люка дэ Ёнга дазволіў перамагчы «ПСВ» 3:2 у гасцях на “Црвенай Звездай”. Нарэшце «Ювентус» і бельгійскі «Бруге» скончылі матч ўнічыю 0:0
Галкіпер Сяргей Чэрнік далучыўся да «Слуцка»
Вядомы брамнік Сяргей Чэрнік падпісаў кантракт са «Слуцкам-2024». За сваю кар’еру Чэрнік выступаў за клубы Беларусі, Казахстана і Францыі, тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны і правёў 23 матчы за нацыянальную зборную.
Экс-абаронца «Нёмана» перайшоў у казахстанскі клуб
Андрэй Васільеў будзе гуляць за «Кызылжар» пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Аляксандра Бразевіча. У мінулым сезоне абаронца правёў 21 матч за гарадзенскі «Нёман», адзначыўшыся двума галамі.
Беларусы завяршылі серыю матчаў з Іранам па пляжным футболе
Зборная Беларусі па пляжным футболе саступіла ў трэцім таварыскім матчы камандзе Ірана – 2:4. Галы ў складзе беларусаў забілі Алег Гапон і Юрый Пятроўскі. У папярэднім матчы беларусы святкавалі перамогу 4:3, а першая сустрэча завяршылася з лікам 2:1 на карысць іранцаў. Нагадаю, што наступны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету зборная Беларусі правядзе ў ААЭ, а сам планетарны форум пройдзе на Сейшэльскіх выспах з 1 па 11 траўня.
«Віцебск» і «Авіятар» заваявалі перамогі ў матчах экстралігі
У хакейным чэмпіянаце Беларусі «Віцебск» перамог наваполацкі «Хімік» – 2:0. Галы забілі Аляксандр Цімірэў і Мікіта Ядроец. У іншым матчы «Авіятар» абыграў «Магілёў» з лікам 5:3, святкаваўшы толькі чацвёртую перамогу ў сезоне.
«Барысфен» перамог чэмпіёнаў па баскетболе
Магілёўскі «Барысфен» на сваёй пляцоўцы перамог «МІНСК» – 81:68, вярнуўшы сабе лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. У іншым матчы «Імпульс-БДУІР» пацярпеў 19-ю паразу запар, саступіўшы віцебскаму «Рубону» – 67:74.
Беларускае Радыё Рацыя






