BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трыумф менскіх зуброў: перамога над “Ак Барсам”

Хакеісты менскага “Дынама” разграмілі казанскі “Ак Барс” з лікам 5:1. Ужо ў першым перыядзе менчане закінулі тры шайбы: вызначыліся Брэды Лайл, Ілля Усаў і Сэм Энас. У другой частцы матча перавагу павялічылі Дзяніс Ліпскі і Вадзім Мороз. Казанцы змаглі закінуць толькі ў трэцім перыядзе, рэалізаваўшы буліт. Гэта пятая запар перамога менчан, якія цяпер займаюць сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Славуціч” перарваў пераможную серыю “Нёмана

“Славуціч” спыніў 15-матчавую пераможную серыю “Нёмана” ў беларускай экстралізе, перамогшы ў Смаленску з лікам 3:2. У першым перыядзе гаспадары закінулі дзве шайбы, а на фінішы матча госці ледзь не зраўнялі лік, скараціўшы адставанне да мінімуму. Нягледзячы на гэта, “Нёман” застаецца на першай пазіцыі ў экстралізе разам з “Юнаствам”. “Славуціч” жа наблізіўся да зоны плэй-ін, зраўняўшы колькасць балаў з “Хімікам”.

Развітанне са “Смаргонню”: Луцэвіч пакідае клуб

Нападнік Цярэнцій Луцэвіч пакідае “Смаргонь”. За мінулы сезон ён правёў 27 матчаў і набраў 10 ачкоў (6+4). Разам з ім каманду пакінулі Павел Горбач і Уладзіслаў Далідовіч. Прычыны гэтых рашэнняў не раскрываюцца.

Алейнікаў вяртаецца ў футбол у ролі спартовага дырэктара

Сяргей Алейнікаў, легенда беларускага футбола, прызначаны спартовым дырэктарам балгарскага клуба “Лакаматыў” з Плоўдзіва. Былы паўабаронца “Ювентуса”, чэмпіён СССР і віцэ-чэмпіён Еўропы ў складзе зборнай СССР, цяпер возьме на сябе задачу ўмацавання клуба, які займае 13-е месца ў чэмпіянаце Балгарыі. Плануецца, што ў пачатку 2025 года адбудзецца афіцыйная прэс-канферэнцыя, дзе будуць прадстаўлены Алейнікаў і новы галоўны трэнер клуба Душан Кошыч. Цікава, што ў “Лакаматыве” ўжо выступае беларускі паўабаронца Уладзімір Мядзведзь, на рахунку якога 14 матчаў і адзін гол у гэтым сезоне. У балгарскім клубе разлічваюць, што вопыт Алейнікава дапаможа палепшыць становішча каманды ў турнірнай табліцы.

Новы кантракт для Кварацхеліі

“Напалі” прапануе Хвічу Кварацхеліі новы кантракт з заробкам у 6 мільёнаў еўра ў год і адступнымі ў 100 мільёнаў. Грузінская зорка працягвае прыцягваць увагу топ-клубаў, але “Напалі” імкнецца захаваць свайго ключавога гульца.

Беларускія футбалісты рыхтуюцца да сусветнага форуму

Сборная Беларусі па пляжным футболе пачала падрыхтоўку да чэмпіянату свету 2025 года, які адбудзецца на Сейшэльскіх выспах. У Санкт-Пецярбургу беларусы перамаглі “Лекс” 7:3 і саступілі “Крышталу” 4:5 у таварыскіх матчах. У студзені запланаваны матчы з Іранам, а ў лютым і сакавіку — трэніровачныя зборы ў ААЭ і Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя