BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Турнірная інтрыга ў польскай экстра-класе нарастае

польская экстракласа

Беластоцкая «Ягелонія» пасля дзвюх запар паразаў ідзе на 3 радку ў польскай экстракласе.
У апошнім туры беластачане на сваім полі ў 14 туры чэмпіяната саступілі чанстахоўскаму “Ракуву” з лікам 1:2. На два галы Оскара Рэпкі на 31 і 46 хвілінах гульні, «Ягелонія» адказала трапным стрэлам Афіміка Пулулу на 80 хвіліне. Адзначу, што матч быў прыпынены на 20 хвілінаў галоўным суддзём з-за транспаранту, які вывесілі фанаты «жоўта-чырвоных» на сваёй трыбуне, дзе яны выказалі ўсё, што думаюць пра судзейства ў папярэднім матчы са сваім асноўным канкурэнтам – «Гурнікам» Забжэ. І толькі пасля таго, як фанаты прыбралі транспарант, суддзя Рачкоўскі даў свісток працягу гульні.
«Ягелонія» адстае ад «Гурніка», які ідзе на першым радку, на 5 ачкоў, але мае гульню ў запасе.
Катовіцкі «ГКС» Іллі Шкурына пасля трох запар перамог узняўся на 12-е месца.
А глівіцкі «Пяст» Германа Баркоўскага замыкае табліцу, што праўда мае 2 гульні ў запасе.

Беларускі футбольны спецыяліст Вадзім Скрыпчанка звольнены з тыраспальскага «Шэрыфа», паведамляе рэсурс Moldfootball.com.
Нагадаем, што беларус заняў пасаду трэнера «Шэрыфа» ў верасні.
Пад яго кіраўніцтвам у чэмпіянаце Малдовы каманда прайграла тры матчы – «Зімбру», «Мілсамі» і «Бельцам».
«Шэрыф» пасля 18 матчаў займае другое месца з 38 ачкамі, адстаючы ад «Петракуба» на адно ачко.
Як стала вядома беларускія памочнікі спецыяліста Вячаслаў Герашчанка і Руслан Зубік таксама пакінуць клуб.

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай Хакейнай Лігі было згулянае «беларускае» дэрбі з удзелам нашых гульцоў.
«Калгары» Ягора Шаранговіча адолеў «Філадэльфію» Аляксея Коласава з лікам 2:1.

У пераможцаў Шаранговіч пачаў сустрэчу ў цэнтры чацвёртага звяна з Раянам Ломбергам і Адамам Клапкам.
На 22-й хвіліне Ягор арганізаваў першы гол у матчы, асіставаўшы на Джонатана Юбердо.
Усяго Шаранговіч правёў на лёдзе 10:37 (з іх 0:52 у большасці і 0:17 у меншасці), набраў 1 (0+1) ачко, зрабіў 1 кідок, прайграў усе чатыры ўкідванні і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».
У бягучым сезоне НХЛ на рахунку беларуса 12 матчаў, 4 (2 + 2) выніковыя балы і паказчык карыснасці «-6».
У «Філадэльфіі» брамку абараняў беларускі галкіпер Аляксей Коласаў, які правёў на лёдзе 58:12 і адбіў 19 кідкоў з 21. У гэтым сезоне НХЛ у актыве Коласава 2 гульні, 0 перамог, каэфіцыент надзейнасці 1.62 і 92,9% адбітых кідкоў.

«Сан-Дыега» саступіў «Каларада Іглз» з лікам 1:3 у рэгулярным чэмпіянаце другога па сіле хакейнага турніра Паўночнай Амерыкі АХЛ.
Беларускі форвард «Сан-Дыега» Ягор Сідараў адзначыўся асістэнцкім балам на 9-й хвіліне, калі яго каманда ў большасці адкрыла лік. Беларус выканаў 2 кідкі ў створ брамы, атрымаў 2 хвіліны штрафу і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-2».
Сідараў набірае ачкі ў чацвёртай гульні запар (3+1). Усяго ж у цяперашнім чэмпіянаце АХЛ на яго рахунку 5 (3+2) балаў у 8 матчах пры 4 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-2».

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя