BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі зноў не пакажуць матч Еўра-2024 з удзелам зборнай Украіны

Беларускі тэлеканал СТВ, які паказвае гульні еўрапейскага футбольнага першынства, зноў праігнаруе выступ украінцаў. Пры гэтым канал паказвае ўсе гульні першынства, акрамя ўкраінскіх. Не пакажа ён і трэцюю сустрэчу, у якой украінцы будуць змагацца з камандай Бельгіі за права выйсці ў 1/8 фіналу. Пры гэтым можа здарыцца так, што і ўкраінцы, і бельгійцы пройдуць далей.

У праграме тэлеперадач матчу зборнай Украіны і Бельгіі няма, а падчас навін пра чэмпіянат вядучыя абмінаюць слова «Украіна». Пры гэтым яшчэ перад турнірам канал СТВ абяцаў паказаць усе сустрэчы на чэмпіянаце, у тым ліку ўкраінцаў. Замест матчаў з удзелам зборнай Украіны на дзяржаўным тэлеканале СТВ паказвалі расейскія серыялы.