BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку з’явіўся аматарскі футбольны клуб

„Беластоцкія дзікі” – аматарскі футбольны клуб пад такой назвай з’явіўся ў сталіцы Падляшша. Клуб ужо функцыянуе і праводзіць гульні, але надалей адкрыты для ўсіх тых, хто любіць футбол. Як кажа кіраўнік клуба Алесь Ляўчук, ніякіх іншых абмежаванняў у іх няма:

Аматарскі футбольны клуб — гэта значыць, што ўсякі чалавек, калі ў яго ёсць жаданне, можа прыйсці і гуляць з намі. Нават могуць быць дзяўчаты. У маім мінулым праекце, калі я займаўся футбольным клубам «Белсату», за нас выступала дзяўчына з Украіны, якая гуляла ў чэмпіянаце Крыма. Уважаю, што ў аматарскім футболе цалкам могуць гуляць разам і дзяўчаты, і хлопцы — гэта можа стаць іх фішкай. Адзіная ўмова — жаданне гуляць у футбол. Не важна, якой ты плоці, што ты думаеш, галоўнае — жаданне прыходзіць і гуляць у футбол.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Ахвотныя далучыцца да аматарскага футбольнага клуба “Беластоцкія Дзікі” могуць кантактавацца з Алесем Леўчуком праз яго сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя