BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У МАК зрабілі заяву пра допуск расейцаў і беларусаў да Алімпіяды-2026

Расейскім і беларускім спартсменам могуць дазволіць удзельнічаць у Алімпіядзе-2026, якая адбудзецца ў Італіі. Пра гэта паведаміла прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Керсці Кавентры, піша SkiNordique.

Адзначаецца, што МАК яшчэ не прыняў канчатковага рашэння адносна ўдзелу спартсменаў з РФ і Беларусі ў Гульнях 2026 года, але, здаецца, падыход можа быць той жа, што і на Алімпіядзе-2024 у Парыжы.

Выданне нагадала, што для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы беларускія і расейскія спартоўцы павінны былі адпавядаць строгім крытэрыям: кваліфікавацца па спартыўнай прыкмеце, а таксама даказаць, што яны актыўна не падтрымліваюць вайну ва Украіне і не маюць сувязей з расейскімі ваеннымі.

“Мы не будзем спяшацца да вераснёўскай і снежаньскай сустрэч, але, верагодна, будзем рухацца ў тым жа напрамку, што і ў Парыжы”, – сказала Кавентры.