BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску прадалі кватэру, дзе была прапісаная Аляксандра Герасіменя

На аўкцыёне прадалі арыштаваную чатырохпакаёвую кватэру ў Менску, у якой раней была прапісаная спартоўка Аляксандра Герасіменя. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце «БелЮрЗабеспячэнне».

Аляксандра Герасіменя
Аляксандра Герасіменя

Пачатковая цана на аўкцыёне складала амаль 377 тысяч рублёў. Да таргоў былі дапушчаны 15 удзельнікаў. Таргі ішлі працягнуліся да 2 ночы 11 лютага. У выніку нерухомасць прадалі за больш чым 661 тысячу рублёў.

Аўкцыён, які праходзіў 19 жніўня 2025, не адбыўся, бо не знайшлося ахвочых набыць гэтую нерухомасць.

Паводле спартоўкі, кватэра належала не ёй, а яе сваяку, але была арыштаваная разам з іншай маёмасцю яшчэ ў 2022 годзе, калі Герасіменю завочна асудзілі на 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці і буйнымі штрафамі.

Аляксандра Герасіменя знаходзіцца за мяжой.

Беларускае Радыё Рацыя