BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску прайшла адкрытая трэніроўка зборнай Беларусі

Сёння ў Менску адбылася адкрытая трэніроўка зборнай Беларусі, якая пад кіраўніцтвам Карласа Алоса працягвае падрыхтоўку да таварыскага матчу з нацыянальнай камандай Расеі. Выставачная гульня пройдзе на стадыёне “Дынама” ў пятніцу, 7 чэрвеня. Пачатак сустрэчы запланаваны на 20.00.

Алыкулаў – найлепшы гулец 11 тура ЧБ па версіі АБФФ

Хаўбек гарадзенскага «Нёмана» Гулжыгіт Алыкулаў – найлепшы гулец Чэмпіяната Беларусі у 11-м туры па версіі АБФФ. Кыргызстанскі паўабаронца аформіў дубль у матчы з берасцейскім «Дынама», які яго каманда выйграла 2:0. Усяго на рахунку Алыкулава 3 галы ў 11 сустрэчах бягучага сезона вышэйшай лігі.

Павел Мялешын афіцыйна пакінуў мінскае “Дынама”

Расійскі нападнік Павел Мялешын вярнуўся ў размяшчэнне “Спартака” з менскага “Дынама”. Пра гэта паведамляе прэс-служба бела-сініх.
20-гадовы расійскі футбаліст правёў у шэрагах «бела-сініх» 15 афіцыйных паядынкаў, забіў два мячы, аддаў адну галявую перадачу.

Джокавіч з траўмай калена прабіўся ў чвэрцьфінал «Ралан Гарос»

Першая ракетка свету Новак Джокавіч выйшаў у чвэрцьфінал “Ралан Гарос”, абыграўшы ў пяці сэтах аргенцінца Франсіска Серундола. Джокавіч, дзеючы чэмпіён турніру, святкаваў перамогу над 27-м нумарам рэйтынгу ATP з лікам 6:1, 5:7, 3:6, 7:5, 6:3.
Матч працягваўся больш за чатыры з паловай гадзіны. 37-гадовы серб пашкодзіў калена ў пачатку другога сэта і некалькі разоў браў медыцынскі перапынак.
Джокавіч святкаваў 370-ю перамогу на турнірах “Вялікага шлема” і стаў рэкардсменам па гэтым паказчыку, апярэдзіўшы Роджэра Федэрэра, у якога 369 перамог. У выпадку паразы Джокавіч бы пазбавіўся першага радка ў сусветным рэйтынгу і ўпершыню з 2009 года не змог бы выйсці ў чвэрцьфінал «Ралан Гарос».
Джокавіч тры разы перамагаў на «Ралан Гарос» – у 2016, 2021 і 2023 гадах.

Марлена Гранашэўска з Беластока будзе прадстаўляць Польшчу на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

Марлена Гранашэўска з Беластока ўвайшла ў склад зборнай Польшчы на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы. Яна выступіць у бегу на 200 метраў. Таксама з Падляшша стартуюць Наталля Качмарэк, Клаўдзія Кардаш, Войцэх Навіцкі і Даміян Чыкер, а з Ганьчы – Марыя Андрэйчык. Чэмпіянат Еўропы стартуе 7 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя