У швайцарскім Ньёне адбылося лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў і далейшай сеткі турніру.
У 1/8 фіналу выйшлі топ-8 каманд па выніках агульнага этапа і пераможцы пар раўнда плэй-оф. Лёсаванне было праведзенае з улікам папярэдняй сеткі турніру.

Матчы 1/8 фіналу адбудуцца 10-11 і 17-18 сакавіка. 1/4 – 7-8 і 14-15 красавіка. Паўфіналы пройдуць 28-29 красавіка і 5-6 траўня.
Фінал запланаваны на 30 траўня. Месца правядзення – Будапешт.
Пары 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў:
«ПСЖ» – «Чэлсі»
«Ньюкасл» – «Барселона»
«Галатасарай» – «Ліверпуль»
«Атлетыка» – «Тотэнхэм»
«Рэал» – «Манчэстэр Сіці»
«Будзё-Глімт» – «Спортынг»
«Баер» – «Арсенал»
«Аталанта» – «Баварыя»
Там жа ў Ньёне адбылося лёсаванне 1/8 фіналу Лігі Еўропы і наступнай сеткі гэтага турніру.
У 1/8 фіналу выйшлі топ-8 каманд па выніках агульнага этапа і пераможцы пар раўнда плэй-оф. Лёсаванне таксама было праведзенае з улікам папярэдняй сеткі турніру.
Матчы 1/8 фіналу адбудуцца 12 і 19 сакавіка. 1/4 – 9 і 16 красавіка. Паўфіналы пройдуць 30 красавіка і 7 траўня.
Фінал запланаваны на 20 траўня. Месца правядзення – Стамбул.
Пары 1/8 фіналу Лігі Еўропы:
«Ферэнцвараш» – «Брага»
«Штутгарт» – «Порту»
«Панацінаікос» – «Бетыс»
«Нотынгем Форэст» – «Мідцьюланд»
«Генк» – «Фрайбург»
«Балоння» – «Рома»
«Сельта» – «Ліён»
«Ліль» – «Астан Віла»
Таксама ў Ньёне адбылося лёсаванне 1/8 фіналу Лігі канферэнцый і наступнай сеткі турніру.
У 1/8 фіналу выйшлі топ-8 каманд па выніках агульнага этапа і пераможцы пар раўнда плэй-оф. Лёсаванне было праведзена з улікам папярэдняй сеткі турніру.
Славенскі «Цэле» беларускага галоўнага трэнера Івана Маеўскага згуляе з афінскім АЕК.
Матчы 1/8 фіналу адбудуцца 12 і 19 сакавіка. 1/4 – 9 і 16 красавіка. Паўфіналы пройдуць 30 красавіка і 7 траўня.
Фінал запланаваны на 27 траўня. Месца правядзення – Лейпцыг, Германія.
Пары 1/8 фіналу Лігі канферэнцый:
«Лех» – «Шахцёр»
«Самсунспор» – «Рая Вальекана»
«АЗ Алкмар» – «Спарта»
«Цэле» – «АЕК Афіны»
«Крыстал Пэлас» – «АЕК Ларнака»
«Сігма» – «Майнц»
«Фіярэнціна» – «Ракуў»
«Рыека» – «Страсбур»
Нагадаю, што Іван Маеўскі, які працаваў памочніка галоўнага трэнера ў «Цэле», узначаліў клуб у канцы студзеня, калі Альберт Рыера узначаліў нямецкі «Айнтрахт».
Пасля 24 тураў з 50 баламі «Цэле» лідзіруе ў турнірнай табліцы, апярэджваючы на дзевяць балаў «Марыбор». У чэмпіянаце Славеніі пад кіраўніцтвам Маеўскага з пачатку лютага клуб двойчы выйграў, згуляў унічыю з «Марыборам» і раз прайграў.
У гэтым сезоне «Цэле» гуляў у асноўным раўндзе Лігі канферэнцыі, фінішаваў 13-м з 36 клубаў і ў 1/16 фіналу выбіў косаўскую «Дрыту», двойчы перамогшы яе з аднолькавым лікам 3:2.
У мінулым сезоне «Цэле» ў чэмпіянаце Славеніі заняў чацвертае месца.
Глівіцкі «Пяст» выйграў у гасцях кракаўскую «Краковію» з лікам 2:3 у 23-м туры чэмпіянату Польшы па футболе ў Экстракласе. Беларускі нападаючы «Пяста» Герман Баркоўскі выйшаў на поле на 46-й хвіліне і ўпершыню за дзевяць матчаў вызначыўся забітым голам, рэалізаваўшы пенальці на 55 хвіліне сустрэчы. У Баркоўскага найвышэйшая ў камандзе адзнака 7.5, пры сярэднекаманднай 6.6. Пасля 23 тураў «Пяст» займае дзявятае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Польшчы, маючы ў актыве 29 ачкоў.
У матчы рэгулярнага сезона НХЛ «Чыкага» сустракаўся з «Нэшвілам» і прайграў з лікам 2:4. Беларускі абаронца «Чыкага» Арцём Леўшуноў выйшаў на лёд упершыню з 29 студзеня. Ён правёў у гульні 17 хвілін 47 секунд (з іх 3:34 хв – у большасці), ачкоў не набраў, у створ не кідаў, заблакаваў адзін кідок, ужыў два сілавыя прыёмы і завяршыў гульню з паказчыкам карыснасці -1. Яго безвыніковая серыя дасягнула 10 матчаў. Усяго Леўшуноў правёў 53 матчы ў НХЛ, набраў 21 (2+19) ачко, мае паказчык карыснасці -28 і 36 хвілін штрафу.
«Калгары» Ягора Шаранговіча абыграў «Сан-Хасэ» з лікам 4:1. Беларус правёў на лёдзе 16 хвілін 51 секунду, з іх 2:00 хв – у большасці і 0:52 хв – у меншасці, нанёс 2 кідкі па варотах, ужыў 1 сілавы прыём, здзейсніў 2 страты і завяршыў матч з паказчыкам карыснасці «0».
«Пітсбург» Іллі Салаўёва перамог «Нью-Джэрсі» з лікам 4:1. Беларус не патрапіў у заяўку.
Прайшлі чарговыя матчы гандбольнай Лігі чэмпіёнаў сярод мужчын з удзелам беларускіх майстроў ручнога мяча.
«Фюхзэ» – «Кельцы» – 31:33. У складзе гасцей Арцём Каралёк закінуў 2 мячы.
«Вісла» – «Магдэбург» – 29:29. У складзе гаспадароў Кірыл Самойла не вызначыўся закінутымі мячамі.
«Барселона» – «Заграб» – 46:26. У складзе гасцей Ігар Бяляўскі закінуў 3 мячы, а вось Станіслаў Садоўскі закінутымі мячамі не вызначыўся.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






