
26 сакавіка 16 еўрапейскіх футбольных зборных пачнуць змаганне за астатнія 4 пуцёўкі на мундыяль-2026.
20 лістапада ў швайцарскім Цюрыху прайшло лёсаванне гэтай стадыі. Па выніках яго Польшча згуляе дома з камандай Албаніі, а Украіна на стадыёне варшаўскай “Легіі” будзе змагацца з Швецыяй. Пераможцы гэтых паўфіналаў і аспрэчаць адну з чатырох вакантных пуцёвак на чэмпіянат. У фінальным матчы гаспадаром поля будзе пераможца двубою двух жоўта-блакітных дружын.
Вось поўныя вынікі жараб’ёўкі:
Шлях А
1/2 фіналу
Італія — Паўночная Ірландыя
Уэльс — Боснія і Герцагавіна
Шлях B
1/2 фіналу
Украіна — Швецыя
Польшча — Албанія
Шлях C
1/2 фіналу
Турцыя — Румынія
Славакія — Косава
Шлях D
1/2 фіналу
Данія — Паўночная Македонія
Чэхія — Ірландыя
Фінальныя 4 матчы пройдуць 31-га сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя




