
«Падзея будзе мець дабрачынны характар», – распавяла суарганізатарка мерапрыемства Анастасія Меншыкава.
— Наш матч дабрачынны. Гэта не толькі яднанне культуры праз спорт і праз сяброўства нашых народаў, але і фінансавая помач. Мы збіраем на карэтку, мы збіраем на машыну хуткай дапамогі для места Тарэцк, што ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці Украіны, і мы ўсе разумеем, як гэта важна сёння. Наша задача агульная. Квіток каштуе вельмі мала – 25 злотых. Улічваючы важнасць гэтай падзеі, гэта сапраўды сімвалічна.
Матч будзе каментаваць Дарыўш Шпакоўскі.
Падзея пройдзе на стадыёне Boisko Agrykola. Пачатак у 18:00.
Квіткі можна набыць па спасылцы: https://tpu.7loc.com/shop/307/menu.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






