У сталіцах Польшчы ды Літвы пройдуць першыя прэзентацыі кнігі журналіста і даследчыка футбола Арцёма Сізінцава па гісторыі гэтай гульні на Аршаншчыне.

Першая прэзентацыя кнігі «На “Старт” і ў “Тэмпе”» адбудзецца ўжо сёння, 22 мая, у Варшаве ў спорт-бары Offside па вуліцы Віленская 23. Пачатак а 19:30. Гаворыць аўтар.
– Будзем прэзентаваць кнігу «На “Старт” і ў “Тэмпе”». Будзе магчымасць купіць таксама іншыя кнігі выдавецтва «Скарына». Можна будзе задаваць пытанні аўтару. Будзем размаўляць пра розныя аспекты, розныя формы ножнага шпурляку, то бок футболу. Будзем абмяркоўваць кнігі і напрацоўкі, якія выходзілі раней пра гісторыю спорту, бо памылкова сцвярджаць, што іх раней не было. Ну а на Аршаншчыне такая кніга першая ў такім родзе.
Наступная прэзентацыя кнігі Арцёма Сізінцава «На «Старт» і ў «Тэмпе»» пройдзе ў Вільні 1 чэрвеня. У Беларускім музеі па вуліцы Vilniaus 20. Такая ж прэзентацыя плануецца ў будучым і ў Беластоку.


Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя