
19 кастрычніка ў Варшаве Святлана Ціханоўская разам з віцэ-міністрам спорту і турызму Польшчы Пётрам Борысам прыняла ўдзел у адкрыцці футбольнага турніру салідарнасці і падтрымкі Ivulin Cup 2024. Сабралося 24 футбольныя каманды з розных гарадоў і краін. Прыйшло шмат балельшчыкаў. Людзі былі настроеныя пазітыўна, чаму спрыяла і сонечнае цёплае надвор’е.

Святлана была адкрыта для журналістаў і ўсіх прысутных, многія прасілі сумеснае фота, гаворыць Святлана Ціханоўская:
— Гэтае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае беларусаў. Беларусы гэта не толькі для футбалістаў, гэта паказвае беларускую салідарнасць перш за ўсё з палітвязнямі.

Былы палітвязень Саша Івулін, у гонар якога былі два папярэднія турніры, прыняў непасрэдны ўдзел у арганізацыі «Кубка Івуліна». Ён вельмі задаволены тым, што такім чынам можа падтрымаць палітвязняў:
— Ужо трэці традыцыйны турнір у падтрымку, салідарнасць з палітвязнямі. Для мяне гэта адначасова і гонар, што ён носіць маё імя. Адначасова гэта вялікая адказнасць за тое, што ўсё гэта працягваецца, і за тое, што мы хоць нешта можам зрабіць дзеля таго, каб тым людзям, якія зараз сядзяць у турмах ні за што, хоць крыху было лягчэй.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Віцэ-міністр Пётр Борыс выказаў упэўненасць перамогі дэмакратыі ў Беларусі і што наша краіна зойме сваё месца ў еўрапейскім доме. На турніры можна было сустрэцца з цікавымі людзьмі. Быў шмат хто з кабінета Святланы Ціханоўскай. Дзяніс Кучынскі і Франак Вячорка гулялі ў футбол, бачна было Паўла Латушку. Беларускія ўмельцы прапаноўвалі смачную гарбату і нацыянальныя сувеніры. У выніку перамагла каманда Ivulin Cup 2024.











Беларускае Радыё Рацыя