BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Галоўны трэнер зборнай Польшчы працягне працу пасля няўдач на Еўра-2024

Прэзідэнт Польскай футбольнай асацыяцыі Цэзары Кулеша выказаў поўную падтрымку галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды Міхалу Пробежу, спецыяліст працягне працу на сваёй пасадзе. Пра гэта паведамляе прэс-служба Польскай футбольнай асацыяцыі ў сацыяльнай сетцы X.
Нагадаю, зборная Польшчы стала першай камандай, якая страціла шансы на выхад з групы Еўра-2024. Па выніках дзвюх гульняў палякі не набралі ачкоў. Сёння ў апошнім туры зборная Польшчы сустрэнецца з Францыяй. Аднак нават у выпадку перамогі палякі не змогуць абысці аўстрыйцаў, бо саступілі ім у асабістай сустрэчы з лікам 1:3.

Бразілія не змагла абыграць Коста-Рыку на старце Кубка Амерыкі

Зборная Бразіліі згуляла ўнічыю са зборнай Коста-Рыкі ў 1-м туры групавога этапа Кубка Амерыкі. Сустрэча на стадыёне “Соў-Фай” у Інглвудзе завяршылася з лікам 0:0. У Х’юстане ў групе D зборная Калумбіі перамагла Парагвай з лікам 2:1. У складзе пераможцаў галамі адзначыліся Даніэль Муньас і Хеферсан Лерма. За Парагвай вызначыўся Хуліа Энсіса.

Матч менскага «Дынама» супраць брэсцкіх аднаклубнікаў перанесены на

Матч менскага «Дынама» супраць берасцейскіх аднаклубнікаў перанесены на 4 ліпеня. Гэтая гульня павінна была прайсці ў пятніцу, 5 ліпеня, у 19: 00. АБФФ задаволіла запыт менскага клуба, які прасіў аб пераносе гульні ў сувязі са стартам у Лізе чэмпіёнаў. Такім чынам матч пройдзе 4 ліпеня і пачнецца ў 20:00.

Беларускія тэнісісткі стартуюць у кваліфікацыі Уімблдонскага турніру

Дзве беларускія тэнісісткі сёння прымуць старт у кваліфікацыі трэцяга ў сезоне турніру серыі “Вялікага шлема” – Уімблдона. У першым паядынку кваліфікацыі 124-ы нумар рэйтынгу WTA Аляксандра Сасновіч сустрэнецца са 176-й ракеткай планеты славенскай тэнісісткай Веранікай Эр’явец. Суперніцай яшчэ адной беларускі, 235-й у рэйтынгу Ірыны Шымановіч будзе 129-я у рэйтынгу амерыканка Кайла Дэй. Каб прабіцца ў лік 128 удзельніц асноўнай сеткі, тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры. Без удзелу ў кваліфікацыі на травяных кортах Уімблдона выступяць дзве прадстаўніцы Беларусі – трэцяя ракетка планеты Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка, якая займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу.

WBO зняла санкцыі з расейскіх баксёраў

Сусветная баксёрская арганізацыя (WBO) зняла санкцыі з расейскіх баксёраў. У пачатку вайны, якую Расія з 24 лютага 2022 года вядзе ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, WBO прынялі рашэнне не прызнаваць турніры і не санкцыянаваць паядынкі, якія праводзяцца на тэрыторыі Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя