BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прайшлі 7 матчаў 1/16 Кубка Польшчы

Беластоцкая «Ягелонія» ўпэўнена перамагла на выездзе ў Хойніцах мясцовую «Хойнічанку» з лікам 3:0. А вось «Вігры» ў Сувалках мінімальна саступілі варшаўскай «Палоніі» з лікам 2:3.
Таксама ў трэцяй лізе дубль варшаўскай «Легіі» перамог дубль плоцкай «Віслы» з лікам 3:2. У складзе «Віслы» чарговым голам адзначыўся беларус Глеб Кучко, на рахунку якога ўжо 6 галоў у 14 матчах. І гэта лепшы вынік у камандзе і 5-ы у агульным спісе бамбардзіраў лігі.

У чэмпіянаце казахскай мацнейшай футбольнай лігі учора быў – беларускі дзень. 30 кастрычніка прайшоў перанесены матч 17-га тура чэмпіянату Казахстана з удзелам беларускіх футбалістаў. «Астана» Макса Эбонга абыграла «Атырау» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча, Мікіты Сцяпанава і Мікалая Сігневіча з лікам 3:2. Эбонг, Сігневіч і Хаткевіч правялі на полі ўвесь матч і выніковымі дзеяннямі не адзначыліся. Сцяпанаў быў заменены на 90-й хвіліне і таксама не адзначыўся выніковымі дзеяннямі. 39-гадовы Ігар Стасевіч правёў на полі ўвесь матч, забіў мяч, аддаў галявую перадачу і атрымаў жоўтую картку. Гэты гол стаў чацвёртым для беларуса за «Атыраў» і 100-м у кар’еры.

У Чэмпіянаце Беларусі па гандболе ўчора былі згуляныя некалькі матчаў. «Гомель» на сваёй пляцоўцы прайграў менскаму «СКА» з лікам 23:25. «Мяшкоў Брэст» у Магілёве разграміў «Машэку» 38:19. «МОГК» на сваёй пляцоўцы перамог гарадзенскі «Кронан» 32:30. А «Бусел Кітая» перамог БДУФК-СКА з лікам 30:28. На першым месцы ў турнірнай табліцы зараз ідзе «Мяшкоў Брэст», на другім «СКА», на трэцім «Гомель».

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя