
Фелікс Цвайер (Фота: Carl Recine / Getty Images)
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) разглядае магчымасць змены галоўнага арбітра паўфінальнага матча чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Нідэрляндаў і Англіі. Гульню павінен судзіць нямецкі арбітр Фелікс Цваер. Пра гэта паведамляе The Times. Як зазначае крыніца, Цвайер не мог быць дапушчаны да буйных міжнародных спаборніцтваў з-за таго, што ў 2014 годзе быў дыскваліфікаваны на шэсць месяцаў пасля абвінавачанняў у атрыманні хабару ў памеры 300 еўра і ў арганізацыі дамоўных матчаў у нямецкім першынстве ў 2005 годзе. У Нямецкім футбольным саюзе тады прызналі, што Фелікс Цваер прыняў хабар ад свайго калегі Роберта Хойзера, але наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэалізацыю задуманага яго калегам, у Цваера выяўлена не было. Матч паўфіналу Еўра-2024 Нідэрланды — Англія адбудзецца ў сераду на стадыёне “Сігнал Ідуна Парк” у Дортмундзе. Сёння ж адбудзецца паўфінальны матч паміж зборнымі Іспаніі і Францыі.
“Атлетыка” гатовы заплаціць за Доўбіка 40 мільёнаў еўра
Мадрыдскі «Атлетыка» гатовы заплаціць 40 мільёнаў еўра за ўкраінскага форварда «Жыроны» Арцёма Доўбіка. Паведамляецца, што здзелка можа адбыцца бліжэйшыя некалькі дзён. Цяперашні кантракт Доўбіка з каталонцамі разлічаны да 2028 года. Сам гулец быў прызнаны найлепшым гульцом “Жыроны” ў мінулым сезоне.
Данііл Карповіч пакінуў лагер развіцця “Нью-Джэрсі” і вярнуўся ў “Нёман”
Абаронца Данііл Карповіч вярнуўся ў стан “Нёмана” і прыняў удзел у першай трэніроўцы гарадзенскай каманды на лёдзе. Раней беларус знаходзіўся ў клубе НХЛ “Нью-Джэрсі” у лагеры развіцця. Нагадаю, у пачатку ліпеня Карповіч прысутнічаў у лагеры развіцця “Нью-Джэрсі”, праспектам якога з’яўляецца. «Д’яблы» выбралі Карповіча на драфце НХЛ-2023 пад агульным 186-м нумарам.
Мёрклі пакідае менскае “Дынама”
Канадскі нападнік менскага “Дынама” Нік Мёрклі пакідае каманду. Цяпер 27-гадовы гулец будзе прадстаўляць екацярынбургскі «Аўтамабіліст», якому з гэтага часу належаць правы. «Дынама» ж атрымае грашовую кампенсацыю. Мёрклі выступаў за “зуброў” з сезона-2022/23. Усяго на яго рахунку 143 матчы і 79 (40+39) балаў.
Галяк прайграў у кваліфікацыі 1833-й ракетцы планеты
Беларускі тэнісіст Мікалай Галяк, які мае 381-ы нумар рэйтынгу АТП, завяршыў выступы на старце кваліфікацыі да турніру ў Зальцбургу. Беларус у двух сэтах прайграў аўстрыйцу Ніка Хіпфі 1833-й ракетцы планеты, з лікам 2:6, 0:6. Матч доўжыўся ўсяго 49 хвілін.
Беларускае Радыё Рацыя