BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Уэйн Грэцкі ідзе ў каманду Дональда Трампа

Фота: © Ethan Miller / Staff / Getty Images Sport 

Славуты канадскі хакеіст, чатырохразовы ўладальнік Кубка Стэнлі Уэйн Грэцкі і вядомы іншы нападнік «Флорыды Пантэрз» Мэцью Ткачук будуць уключаны ў Раду па спорце, фітнесе і харчаванні пры прэзідэнце ЗША Дональду Трампу. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Белага дома.

Створаная арганізацыя пры кіраўніку ЗША будзе распрацоўваць школьныя праграмы для заахвочвання за выдатныя дасягненні ў фізічным выхаванні і падтрымліваць распрацоўку Прэзідэнцкай прэміі ў галіне фітнесу, працуючы ў партнёрстве са спартсменамі, трэнерамі, камандамі і школамі, каб забяспечыць доступ да фітнесу і здаровага ладу жыцця.

Акрамя Грэцкага і Ткачука, у Раду будуць прыняты камісар НХЛ Гэры Бэтмэн і іншыя вядомыя асобы ў свеце паўночнаамерыканскага спорту.

Напомнім, што найлепшы бамбардзір у гісторыі НХЛ мае беларускія карані. Дзядуля Уэйна – Цярэнцій Грэцкі – пераехаў у Канаду з тагачаснай Гарадзенскай губерні. Ён пражываў у вёсцы Агдэмер (цяпер Драгічынскі раён, Берасцейская вобласць).

Беларускае Радыё Рацыя