BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна пацвердзіла ўдзел у Алімпіядзе, беларусы ў нейтральным статусе

Украіна накіруе алімпійскую каманду на Летнія Алімпійскія гульні ў Парыж, нягледзячы на працяг вайны з Расеяй. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Украіны Вадзім Гутцайт ахарактарызаваў паездку на Гульні як пасланне значнага паведамлення.

«Гэта ўжо перамога, што мы можам удзельнічаць ва ўмовах ваеннага ўварвання», – сказаў ён. Паводле яго слоў, спартоўцы рыхтаваліся да Гульняў «пад ракетамі і бомбамі». Атлетам з Расеі і Беларусі будзе дазволена ўдзельнічаць у Гульнях у Парыжы толькі як нейтральныя асобы і без дзяржаўных сцягоў і гімнаў. Спартоўцы з Беларусі атрымалі каля 30 алімпійскіх ліцэнзій. Алімпіяда-2024 пройдзе ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. Паралімпіяда пачнецца 28 жніўня і завершыцца 8 верасня.