BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна супраць удзелу ў Алімпіядзе пяці спартоўцаў з Беларусі

Украіна накіравала ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт, у якім выступіла супраць удзелу ў Алімпіядзе 2024 году ў Парыжы пяці беларусаў, кваліфікаваных на Гульні ў якасці індывідуальных нейтральных спартоўцаў. З адпаведнай ініцыятывай выступілі Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны і Міністэрства спорту і моладзі гэтай краіны.

У лісце на адрас МАК яны пералічваюць імёны 15 беларускіх і расейскіх спартоўцаў, якія атрымалі ад Міжнароднага алімпійскага камітэту дазвол на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, і заяўляюць, што гэтыя спартоўцы «падтрымліваюць вайну ва Украіне і палітыку расейскага дыктатара і не адпавядаюць дастатковым крытэрам для атрымання статусу індывідуальнага нейтральнага атлета».

У лісце ўкраінскіх функцыянераў згадваюцца імёны 5 беларускіх спартоўцаў. Гэта: батутыст Іван Літвіновіч, тэквандыст Георгій, стралок Дар’я Чупрыс, якая «з’яўляецца чальцом спартыўнага камітэту Ўзброеных сіл», велагоншчыца Ганна Церах і плыўчыха Анастасія Шкурдай.

Беларускае Радыё Рацыя