BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінцы здабылі першую перамогу на футбольных арэнах Нямеччыны

На футбольных арэнах Германіі прайшлі чарговыя паядынкі другога тура групавога этапа чэмпіянату Еўропы. Украінскія футбалісты ў Дзюсельдорфе ў групе Е здабылі валявую перамогу ў матчы супраць славакаў – 2:1. На 17-й хвіліне Іван Шранц забіў свой другі мяч на турніры. У другой палове сустрэчы Мікалай Шапарэнка зраўняў лік, а потым Раман Ярамчук забіў пераможны гол. У групе D у Лейпцыгу зборныя Нідэрландаў і Францыі не выявілі пераможцу 0:0. Зборная Польшчы няўдала згуляла супраць аўстрыйцаў, прапусціўшы мяч ужо на 9-й хвіліне. Праз 20 хвілін Кшыштаф Пёнтэк зраўняў лік, але пасля перапынку палякі прапусцілі яшчэ двойчы – за Аўстрыю забілі Крыстаф Баўмгартнэр і Марка Арнаўтавіч, які рэалізаваў пенальці. Лідар польскай дружыны Роберт Левандоўскі, які выйшаў на замену, нічым не змог дапамагчы сваёй камандзе.

Футбалісты «Смаргоні» перапынілі няўдалую серыю ў матчах чэмпіянату Беларусі

Футбалісты «Смаргоні» спынілі няўдалую серыю ў матчах чэмпіянату Беларусі. Смаргонская каманда разграміла «Слуцк» у хатнім паядынку 13-га тура – 4:1. Дубль аформіў Кірыл Леановіч. Да гэтага гаспадары не выйгравалі ў чатырох сустрэчах запар. У другім паядынку «Гомель» прымаў на сваёй арэне аўтсайдара турніру салігорскі «Шахцёр» і прайграў 1:2. «Шахцёр» перапыніў серыю з 11 матчаў без перамог. Сёння адбудуцца яшчэ тры матчы: «Нафтан» – «Славія (Мазыр)», «Мінск» – «Арсенал» і БАТЭ – «Дынама» (Берасце).

«Эдмантан» зраўняў лік з «Фларыдай» у фінальнай серыі Кубка Стэнлі

Хакеісты «Эдмантан Ойлерз» святкавалі ўпэўненую перамогу над «Флорыда Пантэрз» у хатняй сустрэчы фінальнай серыі Кубка Стэнлі зраўнялі шанцы на заваяванне трафея. Матч, які адбыўся ў Эдмантане, на лёдзе арэны «Роджэрс Плэйс», завяршыўся перамогай «Эдмантан Ойлерз» з лікам 5:1. Такім чынам, хакеісты «Эдмантан Ойлерз» прайграючы на ​​старце фінальнай серыі 3:0, здолелі адыграцца ў наступных трох сустрэчах і зраўняць лік. Сёмы, заключны матч, па выніках якога стане вядомы ўладальнік Кубка Стэнлі, запланаваны на 25 чэрвеня і адбудзецца ў Санрайзе.

Экс-гулец зборнай Беларусі Князеў прыпыніў кар’еру з-за здароўя (Bet News)

34-гадовы беларускі паўсярэдні Кірыл Князеў зрабіў паўзу ў карʼеры, якая расцягнецца найменш на паўгода. Прычынай сталі праблемы са здароўем. Два апошнія сезоны Кірыл правёў у расейскім «Скіфе» з Омска. У мінулым чэмпіянаце Расеі на яго рахунку 21 матч і 4 галы. «Скіф» заняў апошняе, 12-е, месца ў табліцы Суперлігі. 1 чэрвеня клуб абʼявіў аб сыходзе беларуса. Князеў раней выступаў за СКА, БГК, «Аркатрон», польскія «Пагонь», «Каліш» і «Тарнуў». У складзе зборнай Беларусі правёў 50 матчаў і закінуў 95 мячоў.

Беларускае Радыё Рацыя