BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украінскі трэнер таемна пераехаў у Беларусь

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы, заслужаны трэнер Украіны Вячаслаў Лаўрухін перастаў выходзіць на сувязь, а потым раптам апынуўся ў Беларусі, піша «Трыбуна».

Фота: БелТА

Пра пераезд Лаўрухіна паведаміла віцэ-прэзідэнт Украінскай федэрацыі гімнастыкі Стэла Захарава.

«Ён быў старшым трэнерам зборнай. Федэрацыя рабіла ўсё магчымае і немагчымае, каб яго рэкамендаваць на гэтую пасаду і ні ў якім разе не страціць аднаго з вядучых трэнераў і даць яму магчымасць працаваць. Але Лаўрухін з’ехаў у краіну-агрэсарку, і я асуджаю гэта.

Такога ўвогуле не павінна быць, яму павінна быць закрытая дарога ва Украіну пажыццёва. Гэта ганебны ўчынак», — заявіла Стэла Захарава.