Ужо сёння ў Парыжы афіцыйна пачынаюцца XXXIII Аліпійскія гульні. З гэтай нагоды ў нашым эфіры пабываў спартовы аглядальнік Уладзімір Хільмановіч.

РР: На час правядзення Алімпійскіх Гульняў у старажытнай Грэцыі заключаўся свяшчэнны мір. То бок спыняліся любыя ваенныя дзеянні паміж любымі полтсамі. А ўяўляеш такое ў XXI стагоддзі?
– Цяжка ўявіць, таму што маем факт такі, што апошнія дзве Алімпіяды праходзяць у не зусім звычайных умовах. Алімпіяда, якая была 4 гады таму ў Токіа была адсунутая праз пандэмію кавіду, надзвычайная сітуацыя. Зараз маем яшчэ горшую сітуацыю некалькі войнаў. У прыватнасці на Блізкім Усходзе, і таксама агрэсіі імперскай Расеі супраць Украіны. Так што няма мірнага часу, не падтрымліваюцца тыя старажытнагрэцкія традыцыі, на жаль.
РР: Нібыта спорт і палітыка не павінны перасякацца, але ў рэальным свеце яны ўсёж-такі перасякаюцца. Памятаеш 1980 год, Алімпіяда ў Маскве? Не ўсе прыехалі на гэтую Аліпіяду.
– Так, цудоўна памятаю. Цэлы шэраг дзяржаваў не былі прадстаўленыя, не было мацнейшых атлетаў. Таму можна сказаць, што тыя алімпійскія медалі 1980 году маюць усё ж такі меншую вартасць чым медалі звычайнай Алімпіяды. І праз 4 гады быў зваротны байкот, таксама Лос-Анджэлескія гульні не мелі паўнаты, таму што не былі прадстаўленыя многія моцныя спартоўцы з так званага сацыялістычнага лагеру. Хоць канешне прадстаўніцтва Лос-Анджэлескай Алімпіяды было намнога мацнейшым, чым прадстаўніцтва падчас Маскоўскай Алімпіяды.
РР: А сёлета ў Парыжы не будзе афіцыйнай зборнай Беларусі. Як ацэньваеш рашэнне міжнароднага алімпійскага камітэту?
– Я мяркую, што гэта сітуацыя вельмі супярэчлівая, і вельмі супярэчлівыя падыходы былі. Таму што ў кожнай з міжнародных федэрацый былі свае падыходы. Я мяркую, што ўсё ж такі было няправільна цалкам прыроўніваць краіну Беларусь да краін суагрэсараў, да Расеі прыроўніваць ў міжнародным праве. Павінна было быць канешне больш дапушчаных беларускіх спартоўцаў, хай сабе пад нейтральным сцягам, гэта якраз не замінае ім выступаць і паказваць высокія вынікі. Тым не менш, я мяркую, што больш правільны падыход прыкладам у футболе. Дзе зборная Беларусі мае права ўдзельнічаць, хай сабе не ў Беларусі гуляе свае гульні, але мае права ўдзельнічаць. Таму што статус Беларусі і статус Расеі павінен ўсёж-такі адрознівацца.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






