BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вадзім Мароз – найлепшы гулец дня ў КХЛ



Беларускі нападнік менскага “Дынама” Вадзім Мароз прызнаны найлепшым гульцом дня ў КХЛ. 

Нагадаем, напярэдадні ў матчы з «Барысам», які завяршыўся перамогай «зуброў» 5:1, 20-гадовы гулец упершыню вызначыўся тройчы і стаў самым маладым аўтарам хет-трыку ў гісторыі клуба (20 гадоў і 298 дзён). У бягучым сезоне Мароз правёў 4 матчы і аформіў 4 (4+0) ачкі.

Дубль Адэемі дапамог дортмундскай «Барусіі» абыграць «Хайдэнхайм» у матчы чэмпіянату Нямеччыны

Дортмундская “Барусія” перамагла “Хайдэнхайм” у матчы трэцяга тура чэмпіянату Германіі па футболе. Сустрэча на “Сігнал Ідуна Парк” завяршылася з лікам 4:2. У складзе гаспадароў дубль аформіў Карым Адэемі, які таксама запісаў у актыў выніковую перадачу, забітыя мячы ў актыве Даніэла Малена і Эмрэ Джана, які рэалізаваў пенальці. У «Хайдэнхайма» галы на рахунку Марвіна Пірынгера і Максіміліяна Бройніга. Каманда Нуры Шахіна набрала ачкі ў трэцім матчы на старце сезона Бундэслігі і з сямю баламі лідыруе ў табліцы.

«Ягелонія» ў гасцях згуляе з «Лехам»

Пасля двухтыднёвага перапынку вяртаецца і польскі чэмпіянат. Дзеючы чэмпіён беластоцкая «Ягелонія» сёння ў гасцях згуляе з познаньскім «Лехам». Пачатак матча ў 20.15.
З канца ліпеня “Ягелонія” правяла шэсць матчаў у кваліфікацыйных раўндах еўракубкаў і шэсць у польскай лізе (у яе адзін матч пратэрмінаваны). „Яга” цяпер з 12 ачкамі займае шостае месца ў турнірнай табліцы. „Лех”, які з’яўляецца лідарам, набраў 16 балаў.

Аліна Гарноська выйграла шматбор’е на нацыянальным чэмпіянаце Беларусі па мастацкай гімнастыцы

Аліна Гарноська выйграла шматбор’е на нацыянальным чэмпіянаце Беларусі па мастацкай гімнастыцы. За чатыры віды праграмы пераможца набрала 144,100 бала.
Перавага Аліны над суперніцамі склала амаль пяць ачкоў — срэбра заваявала Анастасія Салос, бронзу выйграла Дар’я Вярэніч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: hcdinamo.by