
«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Вініпег» 3:0 у чарговым матчы НХЛ – гэта першы матч форварда пасля нядаўняй траўмы. Протас выходзіў на пляцоўку ў другім звяне. Усяго на лёдзе правёў 14 хвілін 31 секунду, зрабіў 5 кідкоў. На яго рахунку таксама 2 стрэлы і адна страта. Беларус завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0». Усяго ў гэтым сезоне Протас правёў 66 паядынкаў, закінуў 5 шайб і набраў 23 асістэнцкія балы. «Вашынгтон» займае 8-е месца ва Усходняй канферэнцыі, у актыве 79 балаў.
Баскетбалісты “Менска” прайгралі “Руне” у Адзінай лізе ВТБ
Баскетбалісты “МІНСКА” працягнулі серыю няўдалых сустрэч у Адзінай лізе ВТБ. На пляцоўцы сталічнага Falcon Club мінчане саступілі гасцям з маскоўскай “Руны” з лікам 79:86. Самым выніковым у складзе гаспадароў стаў Ёван Шліванчанін, у актыве якога 16 ачкоў. Свой наступны паядынак БК “МІНСК” правядзе 27 сакавіка на сваёй арэне супраць баскетбалістаў казахстанскай “Астаны”.
Гарноська перамагла ў практыкаванні са стужкай на этапе Кубка свету ў Грэцыі
У сталіцы Грэцыі Афінах завяршыўся першы этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы 2024 года. Удзел у спаборніцтвах брала адзіная беларуская спартоўка – лідэр нацыянальнай каманды, алімпійская медалістка Токіа Аліна Гарноська. На этапе адбыліся чатыры фіналы ў асобных відах праграмы, наша грацыя была прадстаўлена ў фінале практыкавання са стужкай. За сваё выкананне беларуска атрымала 31,550 бала – гэты вынік не змагла перасягнуць ні адна з канкурэнтак. Другое месца заняла Эльвіра Краснабаева з Балгарыі, тройку замкнула прадстаўніца Кіпра Вера Тугалукова. Кубак свету па мастацкай гімнастыцы не з’яўляецца кваліфікацыйным турнірам на Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы. Прадстаўніцы гэтага віду спорту з Беларусі выступіць на галоўным старце чатырохгоддзя ўжо не змогуць.
Літвіновіч стаў трэцім на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Нямеччыне
У нямецкім Котбусе завяршыўся заключны, пяты этап розыгрышу Кубка свету па скачках на батуце. У нядзелю на этапе былі разыграны медалі ў мужчынскіх і жаночых індывідуальных скачках. У фінал сярод мужчын прабіўся адзіны прадстаўнік беларускай каманды – алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч. Ён заняў трэцяе месца, апярэдзіўшы ў барацьбе за бронзу новазеландца Дылана Шміта ўсяго на 0,03 ачка. Усяго ў Котбусе выступалі восем беларускіх спартоўцаў.
Беларускія дзюдаісты засталіся без узнагарод турніру Вялікага шлема ў Тбілісі
У сталіцы Грузіі Тбілісі блізкі да завяршэння чацвёрты ў бягучым сезоне турнір серыі Вялікага шлема па дзюдо з удзелам беларускіх спартоўцаў. На спаборніцтвы заявіліся больш за 530 дзюдаістаў з 84 краін, у тым ліку пяцёра беларусаў. Чацвёра з пяці пацярпелі паразы ў стартавых паядынках, і толькі Руслану Галаванаву ў катэгорыі да 73 кг удалося пераадолець бар’ер першага раунда.
Беларускае Радыё Рацыя






