Беларус прапусціў матч з-за траўмы. Чакаецца, што беларускі форвард хутка вернецца ў склад каманды. У бягучым сезоне Аляксей правёў 65 матчаў, у якіх зарабіў 28 (5+23) балаў.
Расейскі форвард Аляксандр Авечкін закінуў за “Вашынгтон” дзве шайбы. Такім чынам, Авечкін закінуў свае 844-ю і 845-ю шайбы і зараз адставанне ад легендарнага Уэйна Грэцкі ў рэйтынгу лепшых снайпераў у гісторыі НХЛ складае 49 шайбаў.
Асновін блізкі да сыходу з менскага «Дынама»
Расейскі нападнік Вячаслаў Асновін блізкі да сыходу з менскага «Дынама», паведамляе журналіст «БХ» Сцяпан Варанкоў. Паводле яго інфармацыі, клуб і гулец не зацікаўленыя ў тым, каб пайсці на новы этап супрацоўніцтва. За беларускі клуб Асновін адгуляў адзін сезон, па выніках якога набраў 14 (4+10) балаў у 58 матчах пры паказчыку карыснасці «-1». Таксама ў яго актыве 5 матчаў у плэй-оф без выніковых дзеянняў.
Зборная Беларусі па футболе згуляе ў Турцыі супраць Чарнагорыі
Галоўная каманда краіны правядзе першы сёлета хатнім матч, які паводле рашэння УЕФА пройдзе не ў Беларусі, а на турэцкім стадыёне. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч супраць каманды Чарнагорыі. Гульня пройдзе ў турэцкай Анталлі і пачнецца ў 20:00 па менскім часе. Гэта будзе першы афіцыйны матч галоўнай каманды краіны ў 2024 годзе. Паядынак стане пятым у гісторыі супрацьстаяння дзвюх зборных. Двойчы перамога даставалася чарнагорцам (1:0 і 2:0), яшчэ два разы сустрэчы завяршаліся ўнічыю (1:1 і 0:0). Пасля спарынгу з Чарнагорыяй “белакрылыя” пераедуць на Мальту, дзе 26 сакавіка правядуць таварыскі матч з нацыянальнай зборнай гэтай краіны.
Аляксандр Шасцюк пакінуў БАТЭ
Кантракт скасаваны па дамове бакоў. У 2023 годзе за каманду ў афіцыйных турнірах 21-гадовы беларускі нападнік прыняў удзел у 32 матчах, забіў 5 галоў і аддаў 2 выніковыя перадачы. Тэлеграм канал «Ухо» паведамляе, што наступным клубам Шасцюка стане «Іслач». Раней Шасцюк выступаў за берасцейкае «Дынама», «Ніжні Ноўгарад» і «РФШ».
З Эстоніяй Дамінік Марчук не згуляе, ёсць шанец у Тараса Раманчука
Трэнер зборнай Польшчы Міхал Праберж абраў склад з 23 чалавек на матч супраць Эстоніі ў рамках паўфінальнага этапа стадыі прасоўвання кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У складзе няма Дамініка Марчука, але ёсць магчымасць выйсці на поле ў гульца беластоцкай «Ягелоніі» Тараса Раманчука. Сёння футбалісты Міхала Пробежа згуляюць на Нацыянальным стадыёне PGE ў Варшаве ў паўфінале плэй-оф супраць Эстоніі, а ў выпадку перамогі згуляюць 26 сакавіка ў гасцях у матчы павышэння супраць лепшага ў пары Уэльс-Фінляндыя. Таксама зборная Украіны згуляе ў гасцях з камандай Босніі і Герцагавіны
Сустрэча Сабаленкі і Бадосы перанесена ў сувязі з асаблівымі абставінамі
Паядынак другога раунда турніру катэгорыі WTA-1000 у Маямі, у якім згуляюць беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і іспанка Паўла Бадоса, перанесены на 22 сакавіка. Змяненні ў графіку звязаны з асаблівымі абставінамі ў жыцці Арыны Сабаленкі. Пра гэта паведамляе папулярны журналіст Жазэ Маргада. Нагадаем, 19 сакавіка з’явілася інфармацыя пра тое, што Канстанцін Кальцоў пайшоў з жыцця. На працягу некалькіх гадоў беларускі спецыяліст быў у стасунках з Арынай Сабаленкай. Нягледзячы на гэтыя навіны, беларуская тэнісістка не знялася з турніру.
Беларускае Радыё Рацыя