BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Вашынгтон» вырваў перамогу, але Протас без ачкоў

Каманда Аляксея Протаса ў матчы НХЛ здолела перамагчы «Рэйнджэрс» у авертайме – 3:2. Беларускі хакеіст правёў на лёдзе 18 хвілін 34 секунды, зрабіў два кідкі і тры сілавыя прыёмы, але не адзначыўся выніковымі дзеяннямі. У гэтым матчы Аляксандр Авечкін таксама закінуў шайбу, наблізіўшыся да рэкорду Уэйна Грэцкі.

У «Шахцёры» могуць прызначыць новага трэнера – у фаварытах Пушкоў

Салігорскі «Шахцёр» блізкі да таго, каб атрымаць новага галоўнага трэнера. Як паведамляе Belarushockey.com, адным з галоўных кандыдатаў на пасаду з’яўляецца Сяргей Пушкоў. Улетку 2024 года спецыяліст далучыўся да трэнерскага штаба менскага «Дынама», дзе працаваў памочнікам Дзмітрыя Квартальнава. Пасля гэтага ён узначаліў наваполацкі «Хімік», але каманда не змагла прайсці плэй-ін. У мінулым сезоне Пушкоў перайшоў у ХК «Брэст» і прывёў яго да срэбра чэмпіянату Беларусі.

Беларусы згуляюць супраць Фінляндыі ў кваліфікацыі Еўра

Сёння, 6 сакавіка, нацыянальная каманда Беларусі па міні-футболе правядзе важны матч у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. Супернік – зборная Фінляндыі, сустрэча адбудзецца ў Будапешце, пачатак а 19:00. Пасля першых двух тураў беларусы маюць 4 ачкі: спачатку згулялі ўнічыю з Італіяй 2:2, а затым упэўнена перамаглі Мальту 5:0. Фіны стартавалі з перамогі над тымі ж мальтыйцамі 5:0, але ў другім матчы саступілі італьянцам 0:2.

Беларуская зборная саступае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу

Жаночая зборная Беларусі па футболе апусцілася на 52-е месца ў рэйтынгу ФІФА, страціўшы дзве пазіцыі. Гэта адбылося пасля матчаў у Лізе нацый – паразы ад Венгрыі 0:2 і нічыі з Сербіяй 0:0.

На чале сусветнага рэйтынгу застаецца зборная ЗША. Усяго ў спісе прадстаўлена 196 нацыянальных каманд.

Еўракубкавы вечар: хто бліжэй да чвэрцьфіналу?

Сёння, 6 сакавіка, Ліга Канферэнцый і Ліга Еўропы вяртаюцца з першымі матчамі 1/8 фіналу. Сярод сустрэч – “Легія” супраць “Мольдэ” (без беларуса Іллі Шкурына, які не быў заяўлены на турнір), а таксама “Цэле” Івана Маеўскага супраць “Лугана”.

У Лізе Еўропы адна з самых чаканых бітваў – “Рэал Сасьедад” супраць “Манчэстэра Юнайтэд”, а “Рома” сустрэнецца з “Атлетыкам”. Таксама сёння на полі згуляюць “Фенербахчэ” – “Рэйнджэрс” і “АЗ” – “Тотэнхэм”.

Чэмпіянат свету-2030 можа стаць самым масавым у гісторыі

ФІФА разглядае магчымасць пашырэння колькасці ўдзельнікаў фінальнай часткі чэмпіянату свету-2030 да 64 каманд. Паводле The New York Times, гэта можа быць разавая ініцыятыва ў гонар 100-годдзя першага мундыялю. Футбольнае свята 2030 года стане ўнікальным — матчы пройдуць адразу на двух кантынентах. Асноўныя гульні прымуць Марока, Партугалія і Іспанія, а тры паядынкі запланаваны ў Уругваі, Парагваі і Аргенціне. Ужо ў 2026 годзе колькасць удзельнікаў чэмпіянату свету павялічыцца да 48, а сам турнір адбудзецца ў ЗША, Канадзе і Мексіцы.

Беларускае Радыё Рацыя