BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вера Лапко аб’явіла пра завяршэнне кар’еры

«Хачу падзякаваць кожнаму чалавеку, хто заўзеў, хваляваўся і глядзеў мае матчы. Вашы промні падтрымкі адчуваліся на адлегласці, а добрыя словы ў паведамленнях сацсетак супакойвалі пасля параз», – напісала спартоўка.

 Фота: lancasteronline.com.

25-гадовая Лапко доўгі час з-за траўм не выступала на топ-турнірах. Беларуска была пераможцай юніёрскага Australian Open, фіналісткай юніёрскіх US Open і Уімблдона ў парным разрадзе, а таксама першай ракеткай свету ў юніёрскім рэйтынгу. У дарослай кар’еры Лапко дасягнула 60-га радка ў рэйтынгу WTA. Гэта было ў кастрычніку 2018 года

Шаранговіч выйшаў на трэцяе месца па шайбах у НХЛ сярод беларусаў

Беларускі нападнік «Калгары» Ягор Шаранговіч  аформіў хет-трык у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць «Арызоны» (6:2). Цяпер на рахунку форварда 70 галоў у НХЛ без уліку Кубка Стэнлі, Шаранговіч выйшаў на трэцяе месца ў спісе снайпераў НХЛ сярод беларусаў. Дзякуючы хет-трыку Ягор абышоў Сяргея Касціцына, у якога 67 шайбаў і Уладзіміра Цыплакова, у якога 69. Больш у НХЛ закідвалі толькі Андрэй Касціцын – 103 шайбы і Міхаіл Грабоўскі – 125 галоў.

Дублёры менскага «Дынама» у сезоне-2024 могуць быць уключаныя ў Д2

Напярэдадні ў Доме футбола прайшло пасяджэнне савета клубаў вышэйшай і першай лігі. У прыватнасці, на ім абмяркоўвалі фармат правядзення другой лігі з улікам магчымага ўключэння дублюючых каманд вышэйшай лігі. Як адзначае football.by, падчас паседжання прагучала ідэя ўключэння дубля менскага «Дынама» адразу ў першую лігу. Гэта можа адбыцца, калі ў турніры не змогуць удзельнічаць цотная колькасць каманд. Плануецца, што ў Д3 прымуць удзел 24 ці 28 каманд. З іх – 16 (ці 15) дубляў каманд вышэйшай лігі.

Лісаковіч пройдзе медагляд у «Балтыцы»

Беларускі нападнік казанскага «Рубіна» Віталь Лісаковіч пяройдзе на правах арэнды ў «Балтыку». Пра гэта паведамляе «Татар-информ».

Як перадае крыніца, гулец пройдзе медыцынскае абследаванне, пасля чаго далучыцца да новай каманды. Да канца сезона ён будзе знаходзіцца ў арэндзе. У першай частцы сезона Лісаковіч згуляў за «Рубін» пяць матчаў, у якіх адзначыўся дзвюма вынiковымі перадачамі. Яго кантракт з казанскім клубам заканчваецца летам 2025 года. Апошні раз у заяўку каманды Лісаковіч быў уключаны ў верасні. «Рубін» у табліцы РПЛ займае 7-е месца. «Балтыка» размяшчаецца на 15 з 16.

Варакса і Яблонскі працягнулі кантракты з «Нёманам»

19-гадовы паўабаронца Уладзіслаў Варакса і яго 27-гадовы калега Максім Яблонскі працягнулі кантракты з гарадзенскім «Нёманам». Новыя пагадненні разлічаны да канца сезона. Варакса ў мінулым сезоне правёў 1 матч у вышэйшай лізе. Большую частку чэмпіяната Беларусі футбаліст прапусціў з-за траўмы. Яблонскі правёў 11 матчаў, у якіх аддаў 5 вынiковых перадач. Другую частку сезона гулец прапусціў з-за траўмы.

Маўрынью знаходзіцца пад рызыкай звальнення з «Ромы»

Уладальнікі «Ромы» Дэн і Раян Фрыдкіны знаходзяцца ў лютасці пасля вылету з Кубка Італіі на стадыі 1/4 фіналу ад «Лацыа» 0:1, паведамляе La Repubblica. Па даных крыніцы, галоўную адказнасць за паразу нясе трэнер Жазэ Маўрынью. Уладальнікі рымлян незадаволены таксама папярэднімі вынікамі, а таксама адсутнасцю запытаў па працы на трансферным рынку. Цяпер Маўрынью знаходзіцца пад рызыкай звальнення. Чаканні Фрыдкінаў, якія былі на старце сезона, не апраўдваюцца. На іх думку, інвестыцыі, якія былі зроблены, не даюць жаданых вынікаў. Адзначаецца, што зараз кожны матч для Маўрынью будзе іспытам, а ў выпадку паразы ў нядзелю ад Мілана крэсла пад партугальскім спецыялістам можа сур’ёзна пахіснуцца. Трэнер на гэтай гульні не зможа прысутнічаць з-за дыскваліфікацыі. «Рома» займае 8-е месца ў турнірнай табліцы Серыі А.

Беларускае Радыё Рацыя