BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Віцебск” і “Нёман” выйшлі ў плэй-оф

Беларуская хакейная экстраліга набліжаецца да вырашальнай стадыі.

“Віцебск” і “Нёман” сталі чарговымі ўдзельнікамі плэй-оф, далучыўшыся да менскага “Юнацтва”. “Мядзведзі” з Віцебска перамаглі “Шахцёр” з лікам 3:1, а гарадзенцы адолелі “Брэст” 6:3, хаця пасля першага перыяду саступалі 2:3. У табліцы экстралігі “Віцебск” займае другое месца з 65 ачкамі, “Нёман” на трэцяй пазіцыі з 64. Яны ўжо недасягальныя для канкурэнтаў, што знаходзяцца ніжэй за шостую пазіцыю.

“Нёман” пакідае Максім Яблонскі

28-гадовы абаронца Максім Яблонскі, які правёў 8 сезонаў у гарадзенскім “Нёмане”, пакінуў клуб па заканчэнні кантракту. За каманду ён адыграў 142 матчы, забіў 11 галоў і зрабіў 20 выніковых перадач.

Усевалад Садоўскі пакуль не падпісаў кантракт з “Котвіцай”

Беларускі форвард працягвае перамовы з польскім клубам “Котвіца”. У мінулым сезоне ён выступаў у Казахстане за “Ордабасы”, дзе згуляў 21 матч і забіў 1 гол.

“Рэал” вырывае перамогу на апошніх секундах і ідзе ў паўфінал Кубка Іспаніі

У драматычным чвэрцьфінале Кубка Іспаніі па футболе “Рэал” Мадрыд на выездзе абыграў “Леганэс” – 3:2. Каманда Карла Анчалоці ўпэўнена павяла 2:0 пасля дакладных удараў Лукі Модрыча на 18-й і Эндрыка на 25-й хвілінах, але гаспадары здолелі адыграцца дзякуючы дублю Хуана Круса на 39-й і 59-й хвілінах. Лёс сустрэчы вырашыў Гансала Торэс, які забіў на 3-й даданай хвіліне матчу.

“Мілан” перамагае “Рому” і працягвае барацьбу за Кубак Італіі

На стадыёне “Сан-Сіра” ў чвэрцьфінале Кубка Італіі “Мілан” перамог “Рому” з лікам 3:1. Дубль Тэмі Абрахама і дакладны ўдар Жоау Фелікса прынеслі перамогу “расанэры”. “Рома” адказала толькі адным мячом у выкананні Арцёма Доўбіка.

Сасновіч працягвае барацьбу за тытул у Румыніі

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-250 у Клуж-Напока. У 1/8 фіналу яна перамагла канадку Марыну Стакушыч у двух сэтах – 6:3, 7:5. На гэта ёй спатрэбілася 1 гадзіна 37 хвілін. У наступным раўндзе яе чакае сустрэча з 49-м нумарам рэйтынгу WTA украінкай Ангелінай Калінінай.

Беларускае Радыё Рацыя