Берасцейскі абласны суд 25 ліпеня асудзіў 63-гадовага трэнера па настольным тэнісе Юрыя Лагадзюка да двух гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Прысуд вынес Андрэй Сіз.
Юры Лагадзюк прысвяціў сваё жыццё рэабілітацыі людзей з інваліднасцю праз настольны тэніс. Яго гадаванцы нярэдка выйгравалі на чэмпіянатах у Беларусі і іншых краінах.
вясна