BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызначаны месцы фіналаў футбольных еўракубкаў

футбол

Выканаўчы камітэт УЕФА на пасяджэнні ў сталіцы Албаніі Тыране аб’явіў гаспадароў фінальных матчаў у асноўных турнірах наступных сезонаў.
Згодна з рашэннем камітэта, фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезона 2026/27 адбудзецца на стадыёне «Метрапалітана» ў сталіцы Гішпаніі – Мадрыдзе.
Нагадаем, што фінал цяперашняй ЛЧ пройдзе 30 траўня 2026 года на стадыёне «Ферэнц Пушкаш» у сталіцы Венгрыі – Будапешце.

А вось фінал жаночай Лігі чэмпіёнаў сезона 2026/27 пройдзе ў Варшаве на стадыёне «Нарадовы».

Таксама стала вядома месца правядзення Суперкубка Еўропы-2026. Матч пройдзе ў Зальцбургу на стадыёне «Рэд Бул Арэна». Гэта будзе першы Суперкубак Еўропы ў Аўстрыі і першы фінал буйнога еўрапейскага турніру ў Зальцбургу. Змяшчальнасць стадыёна – 30 тысяч гледачоў.
Гульня пройдзе 12 жніўня 2026 года.

У Суперфінале Еўралігі па пляжным футболе учора былі згуляныя другія матчы ў групе В.
Швайцарыя перайграла Данію з лікам 6:2. А Украіна саступіла Гішпаніі – 4:5.
Сёння будуць згуляныя заключныя матчы ў групах А і В і вызначацца паўфінальныя пары. Нагадаю, што зборная Беларусі згуляе сёння з гаспадарамі Суперфінала – зборнай Італіі і ўжо гарантавала сабе права пазмагацца за выхад у фінал – датэрмінова.

У рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай Экстралігі ўчора было згуляна тры матчы.
«Ліда» перайграла «Магілёў» з лікам 5:2.
«Дынама-Маладэчна» па булітах было мацней за гарадзенскі «Нёман» 3:2.
З такім самым лікам, але ў асноўны час гульні, салігорскі «Шахцёр» у Смаленску перайграў «Славуціч».
Лідзіруе ў турнірнай табліцы – «Ліда».

У працяг хакейнай тэмы. Учора менскае «Дынама» прайграла расейскаму «Нафтахіміку» з лікам 3:4 у матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Адзначым, што пасля першага перыяду «Дынама» вяло ў ліку 3:0. Аднак прапусціла па дзве шайбы ў другім і трэцім перыядах.
У менскага «Дынама» адна перамога ў двух матчах сезона КХЛ і восьмае месца ў Заходняй канферэнцыі.

Учора былі згуляныя чатыры заключныя матчы першага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў па гандболе.
Польскі «Орлен Вісла» з Плоцка на адзін мяч перамог на выездзе венгерскі «Сегед» з лікам 34:33.
Гішпанская «Барсэлона» адужала дацкі «ГОГ» 37:32.
Польскія «Кельцы» перамаглі нарвежскі «Колстад» 38:27.
А французскі «Нант» саступіў нямецкаму «Фюксэ Берлін» з лікам 34:40.
Зараз у групе А лідзіруюць «Кельцы» і «Фюксэ». А ў групе В – нямецкі «Магдэбург» і «Барселона».

8 снежня адбудзецца выставачны тэнісны турнір The Garden Cup, які пройдзе ў Нью-Йорку.
На турніры пройдуць два матчы.
Беларуска Арына Сабаленка сустрэнецца з японкай Наомі Осакай, а аўстраліец Нік Кірыёс – з Томі Полам з ЗША.
Шоў пройдзе на Мэдысан-сквер-гардэн.
У 2024 годзе тут Карлас Алькарас абыграў Бэна Шэлтана, а Эма Навара перамагла Джэсіку Пегулу.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя