Учора вызначыўся ўладальнік футбольнага Кубка Лігі Еўропы. Ім стаў англійскі футбольны клуб «Тотэнхэм». Лонданскія «шпоры» ў асноўны час перамаглі «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 1:0.

Аўтарам гола стаў Брэнан Джонсан. І ўпершыню за 41 год выйгралі еўрапейскі футбольны трафей. У 1984 годзе «шпоры» ў Брусэлі выйгралі ў серыі пенальці бельгійскі «Андэрлехт» у Кубку УЕФА з лікам 2:1. А гэтым разам – «МЮ» і праходзяць у Лігу чэмпіёнаў бягучага сезону.
Учора ў 1/32 фінала розыгрыша Кубка Беларусі па футболе 2025-26 гадоў прайшлі тры матчы. Менскі «Энергетык-БДУ» перамог на выездзе камянецкі «Агра-Пелішча» з лікам 2:0. Каманда «Ніва» з Камянеччыны ж разграміла «Міёры» з лікам 4:0. Ды «Баранавічы» таксама разграмілі «Полацк-2019» – 5:0.
Цікавым выдаўся ўчорашні дзень у беларускім гандболе. Спачатку менскі МАГК, які змагаецца з магілёўскім «Машэкам» за бронзу чэмпіяната, разыгралі ачко ў фінальнай серыі з дапамогай пасляматчавых кідкоў і перамог з лікам 37:35. Лік у серыі стаў 2:0 на карысць Менскага абласнога гандбольнага клуба. У фінальнай серыі таксама адбыўся гандбольны трылер, дзе менскі СКА таксама ў серыі пасляматчавых кідкоў адужаў БГК імя Мяшкова з лікам 33:32. І тут лік у серыі зраўняўся 1:1.
У паўфінале кваліфікацыі да асноўнай стадыі тэніснага турніра Ралан Гарос у серыі WTA 221-я ракетка сусветнага рэйтынгу беларуска Крысціна Дзьмітрук перамагла 155-ю ракетку аўстралійку Мэдзісан Інгліс з лікам 7:5, 6:3 і прайшла ў фінал кваліфікацыі, дзе за выхад у асноўны раўнд сёння пазмагаецца з 227-й ракеткай францужанкай Карол Манэ.
Сёння ж свой паўфінальны матч на гэтай стадыі правядзе і 107-я ракетка – беларуска Аляксандра Сасновіч, якая аспрэчыць месца ў фінале са 148-й ракеткай, італьянкай Лукрэцыяй Стэфаніні.
Адзначым, што ў асноўнай сетцы Ралан Гарос згуляюць беларускі Арына Сабаленка ды Вікторыя Азаранка.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






