
У Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 40‑гадоваму Мікіце Беражкову, гэта вядомы ў спартыўных колах чалавек.
Мікіта працаваў прэс-аташэ менскага хакейнага «Дынама», а неўзабаве пасля арышту бацькі пераехаў у Расею. Там адпрацаваў сем гадоў прадзюсарам на спартыўным канале МатчТВ, піша «Наша Ніва».
У свой час быў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю спартыўных фільмаў «Атлант».
Беражкова-малодшага абвіначвалі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса). Спартыўнаму прадзюсару, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».






