BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Заглембе» абвясціў пра адстаўку Хацкевіча

«Заглембе» Сасновец аб’явіў пра спыненне супрацоўніцтва з галоўным трэнерам каманды Аляксандрам Хацкевічам.

Таксама клуб другога польскага дывізіёна пакінулі спартовы дырэктар Міхась Залеўскі і трэнер-аналітык Уладзімір Аржанаў. Адзначаецца, што кантракты скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў. «Заглембе» Сасновец займае апошняе, 18 месца ў польскай першай лізе. Каманда мае 13 ачкоў у 25 матчах. Напярэдадні на Хацкевіча напалі заўзятары клуба. 50-гадовы беларус узначаліў «Заглембе» ў пачатку 2024 года. На чале з ім каманда правяла 6 афіцыйных матчаў, у якіх ні разу не перамагла – 2 нічыіх і 4 паразы з агульным лікам 1:11. Новым коўчам «Заглембе» стаў 45-гадовы паляк Марэк Саганоўскі. Кантракт разлічаны да чэрвеня 2025 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на сезон.

Гол Бярозкіна дапамог «Кызыл-Жару» разграміць «Жэніс», у беларуса тры галы ў чатырох турах чэмпіянату Казахстана

«Кызыл-Жар» разграміў «Жэніс» (4:0) у 4-м туры чэмпіянату Казахстана. Беларускі паўабаронца пераможцаў Яўген Бярозкін адзначыўся голам. Усяго ў Бярозкіна тры галы ў чатырох матчах чэмпіянату Казахстана.

44-гадовы Булыга заяўлены за «Оршу»

44-гадовы экс-нападнік зборнай Беларусі Віталь Булыга заяўлены за «Оршу» на сезон першай лігі. Адзначым, што таксама футбаліст выступае за DMedia з Расейскай аматарскай медыя лігі.

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса прайграў «Караліне»

Ноччу адбыліся матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. «Вашынгтон» Аляксея Протаса прайграў «Караліне». Протас правёў на лёдзе 13:36, нанёс 1 кідок, заблакаваў 2 стрэлы суперніка, здзейсніў 2 сілавыя прыёмы і зарабіў паказчык карыснасці «-2».

Шостак быў прызнаны найлепшым брамнікам мінулага тыдня ў USHL

Беларускі галкіпер «Лінкальна» Ян Шостак (2004) быў прызнаны найлепшым брамнікам мінулага тыдня ў USHL. Беларус у двух матчах мінулага тыдня правёў 125 хвілін, прапусціў 2 шайбы і адбіў 70 кідкоў (96.4%). У 39 матчах сезону USHL на яго рахунку 19 перамог

Вайлупаў патрапіў у сімвалічную зборную Лігі чэмпіёнаў

Беларускі правы крайні «Веспрэма» Мікіта Вайлупаў другі тыдзень запар трапіў у сімвалічную зборную Лігі чэмпіёнаў. У матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў яго каманда перайграла «Пік» (39:32, 37:30) і выйшла ў 1/4 фіналу. Беларус закінуў 15 мячоў у двух матчах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gettyimages.com