BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Завяршыўся гульнявы дзень другога адборачнага раўнда ў Лізе чэмпіёнаў

Менскае «Дынама» ўчора позна ўвечары паказытала нервы сваім заўзятарам выйграўшы ў Венгрыі матч супраць балгарскага «Лудагорца» з лікам 1:0. Голам на 37 хвіліне адзначыўся форвард менчукоў Іван Бахар. Але цягам астатніх хвілінаў так і не здолелі падвоіць вынік, каб перавесці гульню ў дададзены час. І такім чынам «Дынама» апускаецца ў 3 раўнд Лігі Еўропы, дзе сустрэнецца з гібралтарскім «Лінкальнам».

У сваю чаргу «Ягелонія» на хатнім полі ў Беластоку з думкамі аб Нарвегіі спакойна разабралася з літоўскім «Панявежысам» 3:1. Галамі за «жоўта-чырвоных» адзначыўся Пулулу абодва разы з 11-метровай кропкі. Яшчэ адзін гол літоўцы забілі ў свае вароты. І такім чынам «Ягелонія» ўжо афіцыйна забяспечыла сабе футбольную еўравосень. А ў наступным раўндзе Лігі чэмпіёнаў адправіцца на сустрэчу з нарвежскім «Бодзё-Глімт», які сёння ізноў жа сінхронна з беластачанамі выйграў у рыжскага «РФС» з лікам 3:1.

Таксама і кіеўскае «Дынама» без асаблівых складанасцяў разабраўся ў БелгрАдзе з мясцовым «Партызанам», разграміўшы тых з лікам 3:0. А па суме двух матчаў 9:2. Галамі адзначыліся Ярмоленка, Білавар і Ванат з пенальці. У наступным раўндзе кіеўляне згуляюць з шатландскім «Рэйнджэрс».


Напярэдадні былі згуляныя ўсе матчы 1/8 фінала ў адзіночным разрадзе мужчынскага тэніснага турніра. Расейскія спартоўцы Раман Сафіўлін і Данііл Мядзведзеў сінхронна прайгралі з аднолькавым лікам 2:0 – гішпанцу Карласу Алькарасу і канадцу Феліксу Ажэ-Альясіму адпаведна.

У сваю чаргу першая ракетка сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтэк не без складанасцяў прайшла 9-ю ракетку Дэніэль Колінз і выйшла ў паўфінал, дзе сёння ў абед згуляе з кітаянкай Сінвэнь Жэнь.

У жаночым парным разрадзе ўкраінскія сёстры-блізняты Людміла і Надзея Кічэнок з лікам 2:1 перамаглі амерыканскую пару Даніэль Колінз і Дэзірэ Краўчык і выйшлі ў чвэрцьфінал, дзе сустрэнуцца з гішпанкамі.


У валейбольным турніры полькі без асаблівых перашкод перамаглі кеніек з лікам 3:0. Пры гэтым ні ў адным з сэтаў не выпусціўшы суперніц за 17 ачкоў. 25:14, 25:17, 25:15.


Трэці тур групавога этапу гандбольнага турніру прынёс наступныя вынікі: Нарвегія мінімальна перамагла Венгрыю 26:25, харваты перамаглі немцаў з лікам 31:26, гішпанцы з японцамі выдалі сапраўды феерверк галоў, закінўшы на дваіх 70 мячоў 37:33, Славенія – Швецыя 29:24, гаспадары алімпіяды і егіпцяне пераможцаў не выявілі 26:26, і Данія разграміла Аргентыну 38:27.


Тым часам спартсменка з Гватэмалы прынесла сваёй краіне першае золата ў гісторыі, пры гэтым абнавіўшы рэкорд Гульняў. Адрыяна Руана Оліва з Гватэмалы выйграла залаты медаль у стральбе ў трапе. Яна паказала вынік 45 балаў, устанавіўшы новы алімпійскі рэкорд. А гэты залаты медаль стаў першым у гісторыі для зборнай Гватэмалы. Другое месца заняла Сільван Станко з Італіі, трэцяе – Пені Сміт з Аўстраліі.

На дадзены момант у медальным заліку перамагаюць кітайцы з 9 медалямі вышэйшага гатунку, следам за імі ідуць Францыя і Японія, якія маюць па 8 такіх узнагарод. Агулам у медальным заліку ўжо 47 зборных. Беларусі сярод іх пакуль няма.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя