BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Збор на выданне кнігі пра гісторыю футбола на Аршаншчыне «На “Старт” і ў “Тэмпе”»

На платформе «Гронка» працягваецца збор на выданне першай кнігі па гісторыі футбола на Аршаншчыне «На Старт і ў Тэмпе».

Гэта будзе ўнікальнае выданне аб з’яўленні і развіцці, дасягненнях і знакавых асобах футбола Аршаншчыны, які мае больш чым стогадовую гісторыю.

Кажа аўтар кнігі – журналіст і футбольны гісторык Арцём Сізінцаў:

Кніга агулам амаль 400 старонак. Гэта статыстычная інфармацыя, гэта інфармацыя біяграфічная, гэта інфармацыя пра кожны паядынак, які таго заслугоўвае. Кніга будзе цікавая для тых, хто захоплены гісторыяй, краязнаўствам, далёка не абавязкова быць з Аршаншчыны, проста трэба гэтым цікавіцца – або гэтай тэмай, або увогуле спортам, або гісторыяй Беларусі, і спрыяць таму, каб як маго болей кніг з гэтай тэмы з’яўлялася.

Выданнем кнігі будзе займацца выданне Skaryna Press. Збор, які трывае на платформе «Гронка», заканчваецца праз 6 дзён. Ад патрэбнай сумы сабраныя 2/3 яе часткі.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя