BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зборная Беларусі на Зімовай Алімпіядзе-2026

Беларусь на Зімовай Алімпіядзе-2026, якая пройдзе з 6 па 22 лютага ў італьянскіх гарадах Мілан і Корціна-д’Ампеццо, прадставяць толькі жанчыны-спартоўкі ў колькасці сямі чалавек. Раней антырэкорд належаў Алімпіядзе ў Сочы ў 2014 годзе, куды Беларусь адправіла 27 спартоўцаў.

Фота sport5.by

Сітуацыю каментуе кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін:

– Позна адбываліся кваліфікацыі, само рашэнне вось пра допуск у нейтральным статусе многія федэрацыі прымалі ўжо ў апошні момант. Такая алімпіяда будзе найменшая па колькасці прадстаўнікоў за ўсю гісторыю. Будуць выступаць у нейтральным статусе і фактычна будуць прадстаўляць самі сябе. Але ўсе разумеюць, што так ці інакш вось гэтыя спартоўцы звязаныя з Беларуссю.

Апейкін адзначыў, што ўлічваючы невялікі склад зборнай, пакуль не варта чакаць медалёў:

– Па лыжах у нас толькі адна прадстаўніца будзе – Ганна Каралёва. Па канькабежным спорце – толькі Марына Зуева. У фрыстайле ў нас атрымліваецца, што будуць тры прадстаўніцы – Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Анастасія Андрыянава. Я думаю, што не варта чакаць нейкіх медалёў. Адзіны нейкі шанец ёсць, магчыма, у Ганны Гуськовай.

Вядома, што беларускія спартоўкі будуць выступаць пад нейтральным сцягам.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі сем спартовак:

Лыжная акрабатыка (фрыстайл): Ганна Гуськова, Анастасія Андрыянава, Анна Дзяруга
Горныя лыжы: Марыя Шканова
Конькабежны спорт: Марына Зуева
Лыжныя гонкі: Ганна Каралева
Фігурнае катанне: Вікторыя Сафонава

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя