
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Аляксандр Чэрнік назваў выніковую заяўку каманды на чэмпіянат Еўропы-2026.
У яе ўвайшлі 14 футбалістаў.
Брамнікі:
Аляксей Лукша (1992, Сталіца, 31 матч, 1 гол), Арцём Петухоў (2000, БЧ, 5)
Палявыя гульцы:
Уладзіслаў Сялюк (1993, ВРЗ, 75, 25), Аляксей Пінчук (1991, ВРЗ, 36, 4), Сяргей Крыкун (1991, КПРФ, Расея, 48, 30), Андрэй Семянюк (1988, Мінск, 21, 5), Дзмітрый Шыманоўскі (1994, Сталіца, 34, 19), Максім Батурын (1993, Вітэн, 23, 2), Ігар Шчэрбіч (1992, Сталіца, 55, 8), Арцём Якубаў (1993, Сталіца, 21, 4), Павел Раговік (1991, Вітэн, 70, 12), Арцём Козел (1994, Сталіца, 35, 7), Дзмітрый Шведка (2000, КПРФ, Расея, 14, 4), Юрый Дубкоў (2000, ВРЗ, 27, 8).
Першы паядынак на турніры зборная Беларусі правядзе 23 студзеня.
Супернікам каманды стане Бельгія.
Найлепшым гульцом Кубка афрыканскіх нацый прызнаны нападнік зборнай Сенегала Садыё Манэ, паведаміў афіцыйны твітар турніру.
На турніры Мане правёў 7 матчаў, у тым ліку фінал. У яго актыве 2 галы і 2 выніковыя перадачы.
Зборная Сенегала стала пераможцам турніру. У фінале каманда абгуляла Марока з лікам 1:0 у дадатковы час.
Беларускі галкіпер «Ванкувера» Мікіта Талапіла адпраўлены ў АХЛ.
З фарм-клуба «Абатсфард Кэнакс» выкліканы брамнік Іржы Патэра.
Талапіла быў узняты з АХЛ у сувязі з траўмай асноўнага галкіпера «Кэнакс» Тэтчэра Дзямко. Беларус правёў два паядынкі, а ў адным застаўся ў запасе.
У сезоне НХЛ Талапіла правёў 7 матчаў, здабыў 2 перамогі, мае каэфіцыент надзейнасці 3,86 і працэнт адбітых кідкоў 88,4%.
А вось у матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ «Хершы» сустракаўся з «Шарлот» і саступіў па булітах з лікам 3:4.
Беларускі форвард «Хершы» Ілля Протас прадоўжыў вынiковую серыю ў Амерыканскай хакейнай лізе да 4 матчаў.
Протас вызначыўся галявой перадачай, набраўшы сваё 29-е ачко ў бягучым сезоне.
Таксама ён зрабіў 1 кідок у створ варот, зарабіў 2 хвіліны штрафу і не рэалізаваў пасляматчавы буліт.
У трох краінах Скандынавіі – Швецыі, Нарвегіі і Даніі праходзіць 17-ы Чэмпіянат Еўропы па гандболе сярод мужчынскіх зборных.
Зараз праходзяць матчы групавога этапу. Каманды Украіны і Польшчы, на жаль, застаюцца па-за стадыяй плэй-оф, бо прайгралі свае стартавыя матчы.
Польшча Венгрыі – 21:29, ды Ісландыі 23:31.
А Украіна Нарвегіі – 22:39, дзеючым чэмпіёнам – камандзе Францыі – 26:46, ды зборнай Чэхіі з лікам 29:38 і завяршае турнір з нулём балаў і розніцай мячоў 77:123.
На дадзены момант у стадыю плэй-оф ужо выйшлі каманды Даніі, Францыі, Нарвегіі, Славеніі, Ісландыі ды Венгрыі.
Чэмпіянат завершыцца 1 лютага.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не паедзе ў Італію на цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў-2026.
Удзел у мерапрыемстве прыме віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Венс, які прыбудзе разам са сваёй жонкай Ушой Венс.
Таксама на цырымоніі адкрыцця плануе прысутнічаць дзяржаўны сакратар ЗША Марк Рубіё.
Алімпійскі агонь будзе запалены 6 лютага на футбольным стадыёне Сан-Сіра ў Мілане.
Алімпійскія гульні-2026 пройдуць у Мілане і Карціне-д’Ампецо з 6 па 22 лютага.
Французскі футбольны «Брэст» саступіў «Ліёну» ў 18-м туры Лігі 1 з лікам 1:2.
У стартавым складзе «Брэста» на гэты матч выйшлі 11 французаў – апошні раз падобнае ў чэмпіянаце Францыі здаралася 4 сакавіка 2012 года, калі ў стартавым складзе «Кана» на гульню з «Брэстам» выйшлі выключна французы.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






