Зборная Беларусі па пляжным футболе абыграла французаў з лікам 6:3 у апошнім паядынку першага этапа Суперфіналу Еўралігі. Для беларусаў паядынак 3-га тура папярэдняй групы В нічога не вырашаў, але яны выйшлі наперад ужо праз паўхвіліны пасля стартавага свістка, калі вызначыўся Вадзім Бокач. Да першага перапынку свой гол забіў Ігар Брыштэль, а затым Робін Вернэ адыграў адзін мяч. Адразу пасля аднаўлення гульні вызначыўся Арцемій Дрозд, а ўслед за ім Мікіта Чайкоўскі і Ягор Гардзецкі. У трэцім перыядзе Арцемій Дрозд аформіў галявы дубль, а супернікі забілі двойчы. У 2021 годзе беларуская зборная заваявала срэбраныя медалі Еўралігі. Больш за ўсіх тытулаў у партугальцаў, якія 8 разоў станавіліся чэмпіёнамі, па 5 разоў турнір выйгравалі каманды Іспаніі і Расеі.
Менскае “Дынама” згуляе з “Гомелем” у адкладзеным матчы чэмпіянату Беларусі
Футбалісты менскага “Дынама” пасля зацяжнога еўракубкавага турнэ пачынаюць аддаваць даўгі нацыянальнаму чэмпіянату. У першым з пяці перанесеных матчаў падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі прымуць на сваёй арэне футбалістаў “Гомеля” (пачатак гульні ў 19.00). У паядынку першага круга ў Гомелі менчане перамаглі з мінімальнай перавагай у ліку – 1:0. Свой апошні матч нацыянальнага першынства дзейныя чэмпіёны правялі 4 ліпеня, абыграўшы з такім жа лікам берасце йскіх дынамаўцаў. Гамяльчане ў хатнім матчы 20-га тура адолелі футбалістаў “Смаргоні” – 2:1, і зараз займаюць 8-е месца, набраўшы 28 ачкоў.
Фрэнк Лэмпард – адзін з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай Англіі
Футбольная асацыяцыя Англіі правяла папярэднія перамовы з кандыдатамі на пасаду галоўнага трэнера. Паводле The Telegraph, прэтэндэнтамі на пасаду з’яўляюцца Эдзі Хоу, Грэм Потэр і Фрэнк Лэмпард. Зараз з нацыянальнай камандай працуе Лі Карслі, які змяніў на пасадзе Гарэта Саўтгейта. Карслі на гэтым тыдні паведаміў, што ён правядзе шэсць матчаў у руля каманды.
Менскае “Дынама” і “Нёман” увайшлі ў лік лепшых каманд свету
Два беларускія клубы трапілі ў спіс топ-502 клубаў свету па версіі міжнароднай федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS).
Менскае «Дынама» апынулася на 271-м радку з 79 ачкамі ў актыве. Гарадзенскі «Нёман» размясціўся на 345-м радку з 68 баламі.
Першае месца засталося за мадрыдскім “Рэалам”. Другая пазіцыя ў “Манчэстэр Сіці”, трэцяя – у “Баера” з Леверкузена.
Таксама ў топ-10 увайшлі “Аталанта”, “Барселона”, “Атлетыка Мадрыд”, “Барусія Дортмунд”, “Баварыя”, “Інтэр” і “Арсенал”.
Лeўшуноў атрымаў траўму
18-гадовы беларускі абаронца «Чыкага» Арцём Лeўшуноў выбыў на некалькі тыдняў з-за траўмы. Як зазначае прэс-служба клуба, беларус атрымаў пашкоджанне правай нагі. Чакаецца, што Лeўшуноў прапусціць турнір праспектаў у Сэнт-Луісе. Трэніровачны лагер «Чыкага» адкрыецца 18 верасня. У мінулым сезоне ў 38 матчах чэмпіянату NCAA за «Мічыган Стэйт Спартанс» ураджэнец Жлобіна набраў 35 (9+26) ачкоў.
Аляксея Коласава не запрасілі ў трэніровачны лагер “Філадэльфіі”
“Філадэльфія” назвала склад удзельнікаў лагера пачаткоўцаў 2024 года, які пачнецца сёння. Сярод запрошаных няма беларускага брамніка Аляксея Коласава. Усяго “Флаерз” выклікалі 27 чалавек, з якіх 15 форвардаў, 10 абаронцаў і 2 брамнікі. Нагадаю, раней паведамлялася, што менскаму «Дынама» не ўдаецца дамовіцца з «Філадэльфіяй» аб арэндзе Коласава.
Беларускае Радыё Рацыя