BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зборная Беларусі па пляжным футболе разграміла каманду Малдовы ў Еўралізе

Беларусы выйгралі другі паядынак запар у Суперфінале Еўралігі ў італьянскім Альгера. У другім туры папярэдняй групы В зборная Беларусі перамагла каманду Малдовы з разгромным лікам 8:0. У паядынку падначаленыя Нікаласа Альварада лічыліся фаварытамі, і яны з самага пачатку захапілі ініцыятыву, забіўшы два мячы запар. Спачатку вызначыўся Мікіта Чайкоўскі, затым яго падтрымаў Вадзім Бокач. Незадоўга да першага перапынку свае першыя галы на гэтым турніры забіў лідар атак беларускай каманды Ігар Брыштэль, які двойчы запар забіў супернікам. У сярэдзіне другой траціны матча Чайкоўскі забіў свой другі мяч, а потым вызначыўся Алег Гапон. У трэцім перыядзе беларусы працягвалі дамінаваць, і Вадзім Бокач, і галкіпер Уладзімір Усціновіч давялі справу да поўнага разгрому.
У мінулым сезоне пераможцамі трэці раз у гісторыі сталі італьянцы, якія выйгралі ў фінале ў іспанцаў, а беларусы заваявалі бронзавыя ўзнагароды.

Герасімаў завяршыў выступы на тэнісным турніры ў Гуанчжоу

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў завяршыў выступы на турніры серыі ATP Challenger Tour у кітайскім Гуанчжоу з прызавым фондам 133 200 даляраў. У матчы першага круга парнага разраду Герасімаў і прадстаўнік Казахстана Міхаіл Кукушкін саступілі ў дзвюх партыях аўстралійскаму дуэту Марк Полманс / Мэцью Крыстафер Роміас – 4:6, 4:6. Учора ў стартавым паядынку адзіночнага разраду Ягор Герасімаў прайграў аргенцінскаму тэнісісту Федэрыка Агусціну Гомесу – 4:6, 5:7. Экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка сёння прыме старт на турніры катэгорыі WTA-500 у мексіканскай Гвадалахары з прызавым фондам 922,5 тысячы даляраў. У 1/8 фіналу яе суперніцай будзе расейка Каміла Рахімава, якая ў першым раундзе перайграла харвацкую тэнісістку 7:5, 6:0.

Менскае “Дынама” працягвае выязную серыю ў КХЛ матчам супраць “Віцязя”

Хакеісты менскага “Дынама” сёння, 11 верасня, правядуць другі матч у дэбютным госцевым турнэ рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2024/25. Другі прыпынак у бягучым выездзе падначаленыя Дзмітрыя Квартальнава зробяць у Балашысе, дзе “зуброў” чакае “Віцязь”. На старце сезона падмаскоўны клуб правёў ужо тры матчы на ​​сваім лёдзе, у якіх здабыў чатыры ачкі. Перамагчы “віцязяў” здолелі толькі хакеісты “Адмірала”. Менскія дынамаўцы пачалі чэмпіянат з хатняй вікторыі над “Амурам” 3:0, але потым буйна прайгралі ў Маскве “Спартаку” (2:5).

Вусік аб’явіў аб пачатку падрыхтоўкі да рэваншу з Тайсанам Ф’юры

Аб’яднаны чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе ўкраінец Аляксандр Вусік паведаміў аб старце падрыхтоўкі да маючага адбыцца рэваншу з брытанцам Тайсанам Ф’юры, які адбудзецца 21 снежня ў Саудаўскай Аравіі.
„Усё буду рабіць, каб быць у сваёй найлепшай форме зноў», – прыводзіць словы Вусіка «Чэмпіянат».
У ноч на 19 траўня ўкраінскі баксёр у баі супраць брытанца Тайсана Ф’юры заваяваў званне абсалютнага чэмпіёна свету ў суперцяжкім дывізіёне.

Беларускае Радыё Рацыя