BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зборная Беларусі ўзнялася на 97-е месца ў рэйтынгу ФІФА

Футбольная зборная Беларусі ўзнялася на дзве пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). За два мінулыя месяцы каманда Карласа Алоса правяла два стартавыя паядынкі ў групе С3 новага сезона Лігі нацый УЕФА. У першым матчы беларусы згулялі ўнічыю з балгарамі 0:0, а потым перамаглі футбалістаў Люксембурга 1:0. Пасля гэтых гульняў зборная Беларусі ўзнялася з 99-га на 97-е месца. Свой наступны матч беларускія футбалісты правядуць 12 кастрычніка супраць каманды Паўночнай Ірландыі, а 15 кастрычніка зноў сустрэнуцца з Люксембургам. У першай пяцёрцы рэйтынгу ФІФА Аргенціна, Францыя і Іспанія, Англія і Бразілія.

БАТЭ можа правесці кантрольную сустрэчу з «Лакаматывам» («Ухо»)

БАТЭ можа правесці кантрольную сустрэчу з «Лакаматывам», паведамляе тэлеграм-канал «Ухо». Сустрэча запланаваная на кастрычніцкую міжнародную паўзу. Плануецца, што матч адбудзецца на «Барысаў-Арэне».

Юрыч узначаліў «Рому»

«Рома» афіцыйна абвясціла пра прызначэнне галоўным трэнерам Івана Юрыча. Кантракт з 49-гадовым харватам разлічаны да 30 чэрвеня 2025 года. Раней паведамлялася, што ў пагадненні будзе прапісана опцыя аўтаматычнага падаўжэння кантракта тэрмінам яшчэ на 1 год, калі Юрыч выведзе каманду ў Лігу чэмпіёнаў. Таксама была інфармацыя, што коўч будзе зарабляць 2 мільёны еўра за сезон. Напярэдадні «Рома» паведаміла пра сыход Даніэле дэ Росі з пасады галоўнага трэнера клуба. Юрыч гэтым летам пакінуў «Тарына» па заканчэнні тэрміну яго кантракту з турынскім клубам. Раней ён узначальваў «Мантаву», «Кратонэ», «Джэноа» і «Верону». Пасля 4-х тураў «Рома» займае 16-е месца ў турнірнай табліцы Серыі А.

Уладзіслава Зверава выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Шарм-эль-Шэйху

Беларуска 1401-ы нумар рэйтынгу ВТА Уладзіслава Зверава выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Шарм-эль-Шэйху. Прызавы фонд спаборніцтваў у егіпецкім горадзе складае 15 000 даляраў. У 1/8 фіналу беларуска адолела італьнку Карлоту Мачыа 7:6 (7:1), 6:3.

Беларускі хакеіст Ілля Салаўёў на два гады працягнуў кантракт з “Калгары”

Канадскі хакейны клуб НХЛ “Калгары” працягнуў кантракт з беларускім абаронцам Іллём Салаўёвым, паведаміла прэс-служба каманды. Новае пагадненне з 24-гадовым гульцом разлічана на два гады, у першы год кантракт будзе двухбаковым, а ў другі – аднабаковым. Зарплата абаронцы складзе 775 тысяч даляраў. Ураджэнец Магілёва дэбютаваў у НХЛ у сезоне-2023/24 у паядынку супраць “Сэнт-Луіса”. Усяго ў лізе Салаўёў згуляў дзесяць матчаў і зарабіў тры (0+3) ачкі.

Беларускае Радыё Рацыя