BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зборная Беларусі выйшла ў фінал чэмпіянату свету па пляжным футболе

На Сэйшэльскіх выспах у паўфінале чэмпіяната свету па пляжным футболе, зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Нікаласа Альварада перамагла зборную Сенегала з лікам 5:2.

Такім чынам каманда Беларусі ўпершыню выйшла ў фінал першынства свету. Заўтра, 11 траўня, у вырашальным матчы за тытул беларусы сустрэнуцца з камандай Бразіліі. Паўднёваамерыканцы сваім парадкам у цяжкім змаганні адолелі зборную Партугаліі – 4:2.

На мінулым першынстве свету беларусы занялі 4-е месца, прайграўшы ў матчы за бронзу Ірану з лікам 1:6. На гэтым чэмпіянаце каманда Беларусі ўзяла рэванш.

Пачатак фіналу ў 17.30 паводле сярэднееўрапейскага часу.

Беларускае Радыё Рацыя