Зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі, паведамляе sport.tv3.ee. Суперфінал Еўралігі праходзіць у Італіі. Зборныя Беларусі і Эстоніі мусілі сустрэцца ў пятніцу ў чвэрцьфінале. Эстонцы прынялі рашэнне на такі выпадак яшчэ раней, а цяпер яго пацвердзілі.”Мы дамовіліся з камандай, што не будзем з ёй гуляць, — кажа брамнік зборнай Эстоніі Каспар Котэр. — Мы выходзім на поле, гучна спяваем нацыянальны гімн Эстоніі і затым пакідаем поле. Мы на 100% згодныя з тым, што расейскім і беларускім спартсменам на дадзены момант не месца на спартыўных пляцоўках!”
У выніку беларусы аўтаматычна трапілі ў паўфінал і будуць чакаць вызначэння пераможцы ў пары Партугалія — Швейцарыя. Летась беларуская зборная заваявала бронзу.
Беларускае Радыё Рацыя