BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Змушко прыплыла чацвёртай на 200-метроўцы брасам на Чэмпіянаце свету

Беларуска Аліна Змушко зноў спынілася за крок ад подыума на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе, які праходзіць у Будапешце. Беларуская спартоўка выступала на дыстанцыі 200 м брасам. Па выніках ранішніх папярэдніх заплываў Аліна паказала сёмы вынік сярод 40 дзяўчат і кваліфікавалася ў фінал. У вырашальным заплыве Змушко фінішавала чацвёртай з часам 2 хвіліны 17,30 секунды, абнавіўшы ўласны нацыянальны рэкорд. Да трэцяй пазіцыі, на якой размясцілася Алекс Уолш з ЗША, беларусцы не хапіла паўсекунды. Золата з сусветным рэкордам выйграла яшчэ адна амерыканка Кейт Дагласс.

Ілля Шымановіч не здолеў заваяваць другі асабісты медаль на чэмпіянаце свету. У чацвёрты дзень спаборніцтваў лідэр мужчынскай каманды быў прадстаўлены на дыстанцыі 200 метраў брасам. З ранішніх папярэдніх заплываў Ілля кваліфікаваўся ў фінал з сёмым вынікам, а ў фінале дакрануўся борціка восьмым, паказаўшы час 2 хвіліны 3,49 секунды. Напярэдадні Шымановіч прынёс беларускай дэлегацыі першы медаль планетарнага форуму, стаўшы уладальнікам бронзы на стомятроўцы брасам.

Баскетбалісты “МІНСКА” дагналі “Гродна-93” у чэмпіянаце Беларусі

У паядынку чарговага тура дзеючыя чэмпіёны краіны з лікам 105:55 выйгралі ў аўтсайдэраў баскетбалістаў сталічнага клуба “Імпульс-БДУІР”, для якога гэта 14-я параза ў 14 праведзеных матчах. “МІНСК” дагнаў баскетбалістаў “Гродна-93”, якія прымуць на сваёй пляцоўцы віцебскі “Рубон”. Турнірную табліцу жаночага першынства ўзначальвае “Гарызонт”, у якога 27 ачкоў пасля 14 праведзеных сустрэч, другімі ідуць баскетбалісткі “МІНСКА”, якія набралі 24 балы ў 13 матчах, у актыве “Алімпіі” і “маладзёжкі” “МІНСКА” па 21 ачку.

Зборная Беларусі перамагла ў “Матчы зорак” па міні-футболе

У сталічным спарткомплексе “Уручча” адбыўся другі ў гісторыі “Матч зорак” па міні-футболе, у якім зборная Беларусі сустрэлася з легіянерамі, якія выступаюць у беларускіх клубах. Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Чэрніка і іх супернікі паказалі прыгожую гульню і парадавалі гледачоў багаццем забітых мячоў – 12:11 на карысць беларускай каманды. У складзе легіянерскай дружыны, гульнёй якой кіраваў украінскі настаўнік аршанскага “Вітэна” на пляцоўку выходзілі прадстаўнікі Украіны, Расіі, Чылі і Узбекістана. Неўзабаве зборная Беларусі стартуе ў кваліфікацыі турніру чэмпіянату Еўропы. У кваліфікацыйнай групе 2 супернікамі нашай каманды будуць зборныя Фінляндыі, Італіі і Мальты.

“Арыс” Шпілеўскага разышоўся мірам з “Карміятысай”

Завяршыўся матч 14-га тура чэмпіянату Кіпра, у якім сустракаліся «Арыс» і «Карміёціса». Гульня праходзіла на стадыёне “Каласі” і завяршылася ўнічыю з лікам 1:1. Пасля 14 згуляных матчаў «Карміёціса» размяшчаецца на 11-м радку ў турнірнай табліцы чэмпіянату Кіпра, набраўшы 11 ачкоў. Падначаленыя беларускага трэнера Аляксея Шпілеўскага пасля аналагічнай колькасці гульняў займаюць другое месца, набраўшы 33 ачкі. Узначальвае турнірную табліцу чэмпіянату Кіпра “Пафас”, у якога 34 ачкі.

Украіна адправіла скаргу ва УЕФА і ФІФА наконт мапы дзяржавы без Крыма, паказаную падчас цырымоніі лёсавання ЧС-2026

Украінская асацыяцыя футбола (УАФ) звярнулася са скаргай у Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) і ў Міжнародную федэрацыю футбола (ФІФА) з-за дэманстрацыі падчас трансляцыі лёсавання адборачнага турніру чэмпіянату свету (ЧМ) 2026 мапы, дзе Крым не з’яўляецца часткай Украіны. Удакладняецца, што скаргі былі накіраваныя генеральнаму сакратару ФІФА Матыясу Графстрэму і генеральнаму сакратару УЕФА Тэадору Тэадарыдзісу.
УЕФА правёў у Цюрыху лёсаванне турніру чэмпіянату свету 2026 года Нацыянальныя каманды былі разбіты на 12 груп па чатыры-пяць удзельнікаў. У фінал выйдуць 16 краін, якія занялі другія месцы ў групах.
28 лютага 2022 года ФІФА і УЕФА адхілілі зборныя і клубы з Расеі ад удзелу ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай арганізацый.

Беларускае Радыё Рацыя