BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Змушко выйшла ў паўфінал ЧС на дыстанцыі 200 м брасам

У сталіцы Катара горадзе Доха працягваецца чэмпіянат свету па водных відах спорту.  Беларуска Аліна Змушко выйшла ў паўфінал на дыстанцыі 200 м брасам.

Фота: pressball.by

Беларуска праплыла чатыры басейны за 2:26,31 секунды, гэты вынік аказаўся восьмым сярод 29 удзельніц і дазволіў упэўнена адабрацца ў вячэрні паўфінал. Раней на чэмпіянаце свету Змушко заняла шостае месца ў фінале на стомятроўцы брасам, выканаўшы алімпійскі нарматыў на гэтай дыстанцыі.

Заўтра бар’ер кваліфікацыі ў паўфінал паспрабуюць пераадолець нашы Анастасія Шкурдай (200 м на спіне) і Анастасія Куляшова (50 м батэрфляем).

Каладзінская, Курачкіна і Іванова выйшлі ў паўфінал ЧЕ

У Бухарэсце працягваецца чэмпіянат Еўропы па барацьбе. Беларускія спартоўцы бяруць удзел у нейтральным статусе. Тры беларускі заваявалі пуцёўкі ў паўфінал. У чвэрцьфінале Ірына Курачкіна (57 кг) аказалася мацней за прадстаўніцу Італіі Аўрору Русо 10:0. Вераніка Іванова (у вазе 62 кг) абыграла прадстаўніцу Малдовы Марыяны Есану (5:2). Ванэса Каладзінская (53 кг) перайграла расейку Наталлю Малышаву (6:0).

Лісаковіч, які атрымаў п’яную траўму галавы ў Партугаліі, падпісаў кантракт з «Нёманам»

21-гадовы беларускі паўабаронца Руслан Лісаковіч заключыў кантракт з «Нёманам». У студзені футбаліст пакінуў махачкалінскае «Дынама».

На рахунку Лісаковіча 20 матчаў у Д2 Расеі за год. Раней паведамлялася, што гулец можа пачаць выступаць за “Нёман” толькі летам з-за наступстваў атрыманай восенню ў нецвярозым стане траўмы галавы ад удару аб асфальт у Партугаліі.

Зборная Беларусі засталася на 95-м месцы ў рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі засталася на 95-м месцы ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). З пачатку года беларускія футбалісты матчаў не праводзілі. Новы сезон зборная Беларусі адкрые 21 сакавіка ў турэцкай Анталіі сустрэчай з Чарнагорыяй, а 26 сакавіка сустрэнецца ў гасцях з камандай Мальты. Вышэйшым дасягненнем футбольнай зборнай Беларусі ў рэйтынгу ФІФА было 36-е месца, на якое яна ўзнялася ў лютым 2011 года.

Першы ў 2024 годзе рэйтынг ФІФА ўзначальвае чэмпіён свету Аргенціна. У топ-5 таксама ўваходзяць Францыя, Англія, Бельгія і Бразілія. З краін былога СССР найлепшая пазіцыя ў зборнай Украіны, якая знаходзіцца на 24-м месцы.

Бялянкоў выступіць на Матчы зорак Адзінай лігі ЗГБ

Беларускі нападнік краснаярскага “Енісея” Яўген Бялянкоў прыме ўдзел у баскетбольным шоу “Матч зорак Адзінай лігі ВТБ – 2024”. У гэтым сезоне Бялянкоў цвёрда замацаваўся ў асноўным складзе “Енісея” і не раз завяршаў атакі эфектнымі кідкамі зверху. Гэта і адзначылі арганізатары Матчу зорак, запрасіўшы 28-гадовага беларуса на SLAM DANK CONTEST. У праграме Матчу зорак таксама конкурс трохачковых кідкоў і, уласна, паядынак дзвюх каманд, складзеных з лепшых гульцоў Адзінай лігі ВТБ цяперашняга сезона. Баскетбольнае шоу пройдзе 18 лютага на пляцоўцы маскоўскай “ВТБ Арэны”.

Беларускае Радыё Рацыя