BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” выбыла з еўракубкаў

Жодзінскі футбольны клуб “Тарпеда-БелАЗ” у другім матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый гуляў супраць малдоўскага “Мілсамі”. Гульня скончылася з лікам 0:0. І гэта азначае, што для жодзінскіх футбалістаў удзел у еўракубках у гэтым сезоне завяршыўся.

У папярэднім матчы малдаўская каманда выйграла з лікам 4:2, і па выніках дзвюх сустрэч менавіта яна працягне спаборнічаць у Лізе канферэнцый. У другім раундзе супернікам малдаўскай каманды будзе казахстанская “Астана”, у складзе якой выступае беларускі паўабаронца Макс Эбонг. А “Тарпеда-БелАЗ” вяртаецца ў чэмпіянат Беларусі.
Таксама дэбютанты еўракубкавых турніраў футбалісты “Іслачы” прымалі у венгерскім Мезекевешдзе “Ла-Фіярыту” з Сан-Марына. У гасцях “ваўкі” здабылі перамогу з мінімальнай перавагай – 1:0. У паўторным паядынку падначаленыя Дзмітрыя Камароўскага саступілі ў асноўны час 0:1, прапусціўшы мяч на 87-й хвіліне сустрэчы. У авертайме гэты вынік не змяніўся, а ў серыі пасляматчавых пенальці поспех быў на баку “Ла-Фіярыты” – 4:2. Перамога «Ла Фіярыты» над «Іслаччу» ў асноўны час стала першай для сан-марынскага клуба за 13 сезонаў у еўракубках.

Радушка стане новым галоўным трэнерам «Дняпра»

Па інфармацыі «Прэсбола», новым галоўным трэнерам магілёўскага «Дняпра» стане 57-гадовы беларускі спецыяліст Алег Радушка. Апошнім месца практыкі для ўраджэнца Пінска была зборная Беларусі, дзе ён працаваў старшым трэнерам з 2021 па 2023 гады. Нагадаю, што папярэдні трэнер Вячаслаў Герашчанка быў звольнены 8 ліпеня. У турнірнай табліцы пасля першага круга вышэйшай лігі “Днепр” займае 14-е месца з 8 ачкамі ў актыве.

«Манчэстэр Сіці» абвясціў пра падпісанне 5-гадовага кантракту з Савінья

«Манчэстэр Сіці» абвясціў пра падпісанне кантракту з бразільскім вінгерам «Труа» Савінья. 20-гадовы футбаліст стаў першым навічком англійскага клуба ў летняе трансфернае акно. Гулец падпісаў дамову з клубам на 5 гадоў. Савінья будзе выступаць у новым клубе пад 26-м нумарам. «Труа» ўваходзіць у City Football Group, якая таксама валодае клубам з Манчэстэра. Французскі клуб набыў бразільца летам 2022 года за 6,5 мільёна еўра ў «Атлетыка Мінэйру». У мінулым сезоне Савінья на правах арэнды выступаў у складзе «Жыроны», якая фінішавала на 3-й пазіцыі ў турнірнай табліцы Ла Лігі і выйшла ў асноўны раўнд Лігі чэмпіёнаў. У 41 матчы за «Жырону» бразілец забіў 11 мячоў і аддаў 10 асістаў. Каталонскі клуб знаходзіцца ў частковай уласнасці City Football Group.

Шымановіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў ЗША

Беларуская тэнісістка 239-я ракетка планеты Ірына Шымановіч перайграла амерыканку Клерві Нгунуэ ў матчы 1/8 фіналу хардавага турніру ў ЗША — 7:5, 6:4. Сустрэча працягвалася дзве гадзіны і 31 хвіліну. Наступнай суперніцай Шымановіч стане 318-я ракетка свету Сахая Ямалапалі з Індыі.

Шаранговіч і Протас сустрэнуцца з аматарамі хакея ў Менску

У пятніцу, 26 ліпеня, у Менску адбудзецца сустрэча заўзятараў з беларускімі хакеістамі Ягорам Шаранговічам і Аляксеем Протасам, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе ФХБ. Мерапрыемства пачнецца ў 16.00 па вуліцы Кульман 1/8 і завершыцца познім вечарам. Зоркі айчыннага хакея раскажуць пра гульні ў НХЛ, выступах за зборную Беларусі, жыцці ў ЗША і не толькі. За самыя цікавыя пытанні заўзятары атрымаюць прызы. Акрамя зносін з гульцамі ў фармаце “пытанне-адказ” у праграме запланаваны квізы, фота- і аўтограф-сесіі, а таксама прагляд фільма на хакейную тэматыку.

Беларускае Радыё Рацыя