BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жодзінскія тарпедаўцы забяспечылі сабе бронзу футбольнага чэмпіянату Беларусі

Гэта стала вядома сёння, 10 лістапада, пасля матчу 28-га тура ў Маладэчне, дзе падапечныя Дзмітрыя Молаша перамаглі «Іслач» з лікам 1:0.

Адзіны мяч на 76-й хвіліне сустрэчы забіў Алімардон Шукураў. Пасля гэтай вікторыі тарпедаўцаў іх канкурэнты пазбавіліся шанцаў падняцца вышэй чацвёртага месца ў турнірнай табліцы.

Вынікі іншых сустрэч 28-га тура: «Дынама» (Берасце) — БАТЭ (Барысаў) — 2:0, «Арсенал» (Дзяржынск) — «Мінск» — 0:0, «Славія» (Мазыр) — «Нафтан» (Наваполацак) — 1:0, «Слуцк» — «Смаргонь» — 0:0, «Віцебск» — «Днепр» (Магілёў) — 2:1.

Становішча ў групе лідараў: «Дынама» (Менск) — 62 ачкі (25 матчаў), «Нёман» — 20 (27), «Тарпеда-БелАЗ» — 55 (27), «Дынама» (Берасце) — 48 (28), «Віцебск» — 44 (28).