BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Журналіст The Athletic: Ляўшуноў сыдзе з драфта пад другім нумарам — проста ў “Чыкага”

Журналіст The Athletic Скот Паўэрс лічыць, што на драфце-2024 НХЛ пад другім нумарам «Чыкага Блэкхокс» абяруць 18-гадовага беларускага абаронцу Арцёма Ляўшунова.

Фота: msuspartans.com

— Упэўнены, што «Блэкхокс» зараз выбіраюць паміж Ляўшуновым і расейцам Іванам Дзямідавым. Зразумела, усё гэта можа змяніцца за час, які застаўся да драфта, але на сённяшні дзень яны схіляюцца да кандыдатуры беларуса. З таго часу, як Кайл Дэвідсан заняў пасаду генеральнага менеджара, яго прыярытэтам стала пабудова якаснай абароны. Хоць у распараджэнні «Блэкхокс» ёсць шмат перспектыўных абаронцаў, з’яўленне ў іх шэрагах Ляўшунова, хутчэй за ўсё, узмоцніць і дапоўніць абарончую лінію. Пасля гэтага Дэвідсан зможа пераключыць сваю ўвагу на ўзмацненне нападу вакол Конара Бедарда, – адзначыў журналіст.

45-гадовы Cлыш аднавіў гульнявую кар’еру

45-гадовы беларускі хакеіст Максім Слыш вырашыў аднавіць кар’еру, паведаміў тэлеграм-канал «На Банке». Слыш рыхтуецца да новага сезона з камандай «Дынама-Маладзечна», за якую ён выступаў апошні раз у сезоне-2021/22. Падчас перапынку ён працаваў дырэктарам СДзЮШАР «Юнацтва» і «Пінскіх Ястрабаў». У Беларусі Слыш выступаў за менскае «Юнацтва», «Мінск», «Гомель», «Керамін», «Шахцёр», «Металург», «Ліду», «Магілёў» і «Дынама-Маладзечна». У агульнай складанасці, ўключаючы рэгулярныя сезоны і плэй-оф, ён згуляў 860 матчаў і набраў 623 (203+420) ачкі. У чэмпіянаце Беларусі ён займае трэцяе месца па набраных ачках (623) і сёмае па колькасці згуляных матчаў (860). Слыш пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі.

Магілёўскі ЦАР прабіўся ў 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе

Магілёўскі ЦАР выйшаў у чвэрцьфінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе. У першым паядынку 1/8 фіналу ў партугальскім Назары чэмпіёны Беларусі разграмілі “Спартак” з Варны з лікам 8:3. Чатыры мячы ў браму  балгарскай каманды забіў Яўген Новікаў, галявы дубль у актыве Станіслава Суслава, па адным разе вызначыліся Юрый Пятроўскі і Андрэй Вадаевіч. У гульні за выхад у паўфінал падначаленыя Вадзіма Бокача сустрэнуцца з пераможцам матча паміж партугальскай “Брагай” і кіпрскім “Пафасам”. Пераможца і прызёры Кубка чэмпіёнаў стануць вядомы 16 чэрвеня.

Заўзятарам забароняць праносіць садавіну на стадыёны падчас Еўра-2024

Футбольным заўзятарам будзе забаронена прыносіць садавіну на стадыёны падчас Еўра-2024, а  краіна-арганізатар мае намер павялічыць продаж сасісак. Паводле ўказанняў УЕФА, любы заўзятар, у якога знойдуць яблык ці апельсін, рызыкуе быць адхілены ад наведвання матчаў. Стандартныя забароненыя прадметы, у тым ліку сігнальныя ракеты і палітычныя пасланні, фігуруюць у 10-старонкавым спісе правілаў, апублікаваным кіруючым органам. Чакаецца, што ўся ежа будзе канфіскавана на кантрольна-прапускных пунктах за межамі ўсіх 10 стадыёнаў. Адзначаецца, што ў кіраўніцтве дзіўнай выявай вылучаюцца «садавіна, такія як яблыкі, бананы, апельсіны і т. д.», і не згадваюцца якія-небудзь іншыя пэўныя прадметы.

Беларускае Радыё Рацыя