BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

10 мільёнаў злотых ад ЕЗ для Падляшша на ліквідацыю архітэктурных бар’ераў

У Падляшскай ваяводскай маршалкоўскай управе ў Беластоку адбылася сустрэча кіраўніцтва з самакіраваннямі рэгіёну.

Тэма дня – пачатак конкурсу грантаў на ліквідацыю архітэктурных бар’ераў. Бюджэт конкурсу складае 10 мільёнаў злотых з фондаў ЕЗ. Перспектывы конкурсу ацаніў упаўнаважаны Маршалка па справах асобаў з абмежаванымі магчымасцямі Томаш Пясецкі:

Перспектывы вельмі шырокія. Будзе ўзгодненая ўнікальная праграма, якую мае толькі нашае Падляшскае ваяводства. Для людзей з інваліднасцю, хранічнымі захворваннямі, для сталых людзей  гэтая праграма і падтрымка з’яўляюцца вельмі патрэбнымі. Вельмі рады, што нашае ваяводства, як адзіны рэгіён у Польшчы, атрымала такі грант.

У межах конкурсу адзін жыхар Падляшша можа атрымаць грант у максімальным памеры 50 000 злотых. Грошы можна накіраваць на розныя віды рамонтна-будаўнічых работ, звязаных з адаптацыяй кватэры пад індывідуальныя патрэбы людзей з абмежаванымі магчымасцямі, хранічна хворых і сталых людзей.

Цалкам матрэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя