«100 год аўтакефаліі. 1000 год гісторыі» – так называецца анімацыйны фільм і фотавыстава пра гісторыю праваслаўя ў Польшчы.
Асацыяцыя Orthnet – адміністратар сайту cerkiew.pl, да святкавання 100-годдзя аўтакефаліі падрыхтавала адукацыйны і папулярызацыйны анімацыйны фільм пра гісторыю Праваслаўнай Царквы ў Польшчы. Яго прэм’ера адбудзецца 23 верасня ў 19.00 у глядзельнай зале імя Януша Корчака Факультэта педагагічных навук Універсітэта ў Беластоку (ul. Świerkowa 20).
Дадатковым элементам праекта «100 гадоў аўтакефаліі. 1000 гадоў гісторыі» з’яўляецца фотавыстава на адкрытым паветры, якая прадстаўляе сучаснасць праваслаўнага хрысціянства ў Польшчы. Яе можна будзе ўбачыць з 20 верасня па 4 кастрычніка пры царкве св. Мікалая ў Беластоку (ul. Lipowa 15).